Асабісты прыём грамадзян па пытнаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ААТ «Белсувязьбуд», ажыццяўляецца генеральным дырэктарам, першым намеснікам генеральнага дыректара, намеснікам генеральнага дырэктара.
На асабісты прыём можна запісацца па тэлефоне 373-35-03 ў сакратара прыёмнай ААТ «Белсувязьбуд». Пры гэтым неабходна ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку заяўніка, кантактны тэлефон, адрас пражывання, кароткі змест пытання, да каго са службовых асобаў і на які дзень згодна графіка прыёму неабходна запісацца.
Генеральны дырэктар | Першы намеснік генеральнага дырэктара | Намеснік генеральнага дырэктара | ||||||||
Падабед Юрый Генадзьевіч | Адамовіч Леанід Іванавіч | Ласоўскі Віктар Браніслававіч | ||||||||
Дні і гадзіны прыёму: | ||||||||||
другі аўторак месяца 07.30-10.30 | другі чацвер месяца 07.30-10.30 | трэцяя пятніца месяца 07.30-10.30 |
Графікі прыёму грамадзян у філіялах ААТ "Белсувязьбуд" размешчаны на старонках філіялаў.
Пры вусным звароце грамадзянін павінен прад'явіць дакумент, які сведчыць яго асобу. У выпадку, калі пытанне, выкладзенае ў вусным звароце, не можа быць вырашана падчас асабістага прыёму, зварот павінен быць выкладзены грамадзянінам у пісьмовай форме і падлягае разгляду ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Кніга заўваг і прапаноў ААТ «Белсувязьбуд» знаходзіцца ў сакратара прыёмнай.
Свае прапановы і заўвагі па ўдасканаленні работы са зваротамі грамадзян, а таксама іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці ААТ «Белсувязьбуд», можна размясціць праз сістэму «Зваротная сувязь» размешчаную на сайце ААТ «Белсувязьбуд».