Гісторыя

Інтэнсіўнае развіццё тэлекамунікацыйнай сферы патрабуе высокага ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў. Каб у кожным беларускім доме працавалі тэлефон, тэлевізар, Інтэрнэт, вось ужо на працягу больш за 60 гадоў працуюць сувязісты і будаўнікі ААТ "Белсувязьбуд". І хоць афіцыйна гісторыя прадпрыемства бярэ свой пачатак у 1964 годзе, калі быў арганізаваны спецыялізаваны трэст па будаўніцтву аб'ектаў сувязі, фактычная праца па тэлефанізацыі, радыёфікацыі, телефікацыі краіны пачалася адразу пасля вайны, калі сталі функцыянаваць невялікія будаўніча-мантажныя ўчасткі. Іх аб'яднанне і стала кропкай адліку гісторыі аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны. - ААТ "Белсувязьбуд".

2015
Створана галаўное падраздзяленне ААТ «Белсувязьбуд» шляхам зліцця філіялаў №1, №8, апарата кіравання, якія спынілі сваю дзейнасць.
2013
Арганізавана вытворчасць прамысловай прадукцыі (ВПП) у складзе філіяла №8 ААТ "Белсувязьбуд", затым маёмасць ВПП была перададзена ў арэнду.
2012
ААТ "Белсувязьбуд" выйшла са складу заснавальнікаў СП "Белроскабель" - ТАА.
Спынена дзейнасьць СГФ "Спадарожнік" ААТ "Белсувязьбуд".
2004
Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Убалоцце" быў рэарганізаваны шляхам далучэння да ААТ "Белсувязьбуд" на правах сельскагаспадарчага філіяла "Спадарожнік" (СГФ "Спадарожнік").
2000
Створана сумеснае прадпрыемства "БелРоскабель" - ТАА па вытворчасці кабельнай прадукцыі. Заснавальнікі: ААТ "Белсувязьбуд", ААТ "Самарская кабельная кампанія" і ТАА "Редст". 50% статутнага фонду СП - вытворчы корпус па вул. Сцебянёва, 10а ў г.Мінску і абсталяванне па вытворчасці кабеля.
1996
Арэндны трэст «Белсувязьбуд» ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства "Белсувязьбуд" (ААТ "Белсувязьбуд").
1991
Спецыялізаваны трэст па будаўніцтву аб'ектаў сувязі «Белсувязьбуд» быў ператвораны ў арэндны трэст «Белсувязьбуд».
1986
У складзе спецыялізаванага трэсту па будаўніцтву аб'ектаў сувязі "Белсувязьбуд" арганізаваны спецыялізаваны гасразліковы ўчастак па будаўніцтву буйных сістэм калектыўнага прыёму тэлебачання.
1973
У складзе трэста арганізавана Упраўленне вытворча-тэхналагічнай камплектацыі (УВТК). Спектр вытворчай дзейнасці УВТК уключаў вытворчасць дробнасерыйных вырабаў па заяўках прадпрыемстваў сувязі і іх падрадчыкаў, серыйную вытворчасць вырабаў з жалезабетону, навясных канструкцый, пластмасавых вырабаў, хімпрадукцыі для мантажу кабеля сувязі, цалкам аснашчаных драўляных апор і траверс паветраных ліній сувязі.
1964
Па хадайніцтве Міністэрства сувязі БССР Урад рэспублікі прыняў пастанову аб стварэнні спецыялізаванага трэсту па будаўніцтву аб'ектаў сувязі «Белсувязьбуд» на базе існуючых у абласцях СМУР. 1 красавіка 1964 года - дата стварэння трэсту «Белсувязьбуд».
1951
Стварэнне будаўніча-мантажных упраўленняў радыёфікацыі (БМУР) пры дырэкцыі радыётрансляцыйных сетак (ДРТС) у абласных цэнтрах БССР.
Падзяліцца:
Меню