ГалоўнаяПра нас

Пра нас

Адкрытае акцыянернае таварыства "Белсувязьбуд" - будаўнічае прадпрыемства, якое уваходзіць у сістэму Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

МІНІСТЭРСТВА СУВЯЗІ І ІНФАРМАТЫЗАЦЫІ

ААТ "Белсувязьбуд" ажыццяўлае будаўніцтва ўсіх сістэм сувязі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца асноўным падрадчыкам у гэтай галіне.

ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ ААТ «БЕЛСВЯЗЬБУД»

Ў склад ААТ "Белсувязьбуд" уваходзяць філіялы, размешчаныя ва ўсіх абласных центрах Беларусі і в г. Полацке. Гэта дазваляе падтрымліваць дзелавыя сувязі з патэнцыяльнымі заказчыкамі, рэалізоўваць праекты максімальна аператыўна і мець індывідуальныя схемы працы з кожным кліентам.

Работы па будаўніцтву праводзяцца высокакваліфікаванымі спецыялістамі на аснове сучасных тэхналогій, што прымяняюцца вядучымі фірмамі Еўропы, з выкарыстаннем сучасных вымяральных прыбораў. На асноўнай аперацыі - мантажы валаконна-аптычнага кабеля - ужываецца высокачастотнае абсталяванне замежных фірмаў, шведскага і японскай вытворчасці.

Асноўнай умовай забеспячэння максімальна высокай якасці эканамічна паспяховага прадпрыемства ў цяперашні час з'яўляецца стварэнне і ўдасканаленне сістэм кіравання на аснове міжнародных стандартаў серыі ISO, абагульняючых вопыт вядучых сусветных краін. ААТ «Белсувязьбуд» ў 2004 годзе была распрацавана, ўкаранёна і сертыфікавана сістэма менеджменту якасці (СМЯ) стандарту СТБ ІСО 9001-2001. У 2007 годзе сертыфікаваная сістэма менеджменту якасці была дапоўнена сістэмай кіравання навакольным асяроддзем згодна з СТБ ІСО 14001-2005, сістэмай кіравання аховай працы згодна з СТБ 18001-2005. У 2018 годзе ў Таварыстве ўкаранёна і сертыфікавана новая версія сістэмы менеджменту якасці на аснове стандарту СТБ ISO 9001-2015 і сістэмы кіравання (менеджменту) навакольнага асяроддзя ў адпаведнасці са стандартам СТБ ISO 14001-2017 ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.

Вытворчая лабараторыя ААТ «Белсувязьбуд» акрэдытавана ў сістэме акрэдытацыі ў адпаведнасці з СТБ ІСО / МЭК 17025-2007 на правядзенне выпрабаванняў кабеляў сувязі з металічнымі жыламі, валаконна-аптычных ліній сувязі, зазямленняў установак сувязі, а таксама ў электраўстаноўках да 1000 В.

ААТ "Белсувязьбуд" валодае усімі неабходнымі магчымасцямі па будаўніцтву сетак перадачы дадзеных як лакальнай, так і карпаратыўнай пабудовы на аснове сучасных інфармацыйных тэхналогій (ІТ). Наш аб'ект на аснове ІТ - будаўніцтва тэлекамунікацыйных сетак ГУ "Нацыянальная бібліятэка Беларусі".

ААТ "Белсувязьбуд" прымала удзел у будаўніцтве аб'ектаў: Міжнародны цэнтр камутацыі (МЦК) РУП "Белтэлекам", перанос раней пракладзеных ліній сувязі з плямы будаўніцтва станцый мінскага метро, рэканструкцыя плошчаў, вуліц і развязак сталіцы і іншых гарадоў Беларусі, арганізацыя тэхналагічнай сувязі ўздоўж аўтамагістралі М-1 Брэст – Масква, нафтаправода «Дружба», тэлекамунікацыйныя сістэмы будынкаў і збудаванняў Беларусі: чыгуначны вакзал у Мінску, Палац рэспублікі, Летні амфітэатр у г. Віцебску, спартыўныя комплексы «Раўбічы», «Сiлiчы» и г.д.

Падзяліцца:
Меню