Кіраванне ў Таварыстве ажыццяўляюць:
- агульны сход акцыянераў;
- назіральны савет;
- дырэкцыя і генеральны дырэктар.
Дырэкцыя з'яўляецца калегіяльным выканаўчым органам Таварыства, падсправаздачная па ўсіх пытаннях сваёй дзейнасці сходу акцыянераў, назіральнаму савету і дзейнічае ў межах паўнамоцтваў, вызначаных Статутам, рашэннямі сходаў акцыянераў, назіральным саветам. Генеральны дырэктар ўзначальвае дырэкцыю, арганізуе яе працу і старшынствуе на яе пасяджэннях. Кантроль за дзейнасцю ААТ "Белсувязьбуд"ажыццяўляе рэвізійная камісія, якая абіраецца агульным сходам акцыянераў.
Арганізацыйная структура ААТ "Белсувязьбуд"
Ў склад ААТ "Белсувязьбуд" уваходзяць галаўное падраздяленне і 6 філіялаў, створаных з мэтай ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці ад імя і ў інтарэсах Таварыства, накіраванай на атрыманне прыбытку .
Філіялы з'яўляюцца адасобленымі структурнымі падраздзяленнямі, не маюць правоў юрыдычнай асобы. Кожны філіял мае асобны баланс і ажыццяўляе ўсе віды гаспадарчай дзейнасці, прадугледжаныя Статутам Таварыства, Палажэннем аб філіяле і дзейнічае на падставе даверанасці на ўмовах гаспадарчай самастойнасці і маёмаснай адказнасці.
Кіраўніцтва філіялам ажыццяўляе дырэктар, які наймаецца на кантрактнай аснове і вызваляецца ад пасады генеральным дырэктарам па ўзгадненні з назіральным саветам.
Філіялы тэрытарыяльна набліжаны да заказчыка і размешчаны:
- філіял №2 г. Віцебск, зав. Перадавы, д. 3;
- філіял №3 г. Гомель, вул. Аб'яздная, д.20;
- філіял №4 г. Магілёў, 1 Брыкетны завулак, д.1;
- філіял №5 г. Брэст, ул. Чырвонагвардзейская, д.106;
- філіял №6 г. Гродна, ул. Пралетарская, д.89;
- філіял №9 г. Полацк, ул. Серафімовіча, д.16.