5 мая 2019 года ў горадзе Магілёве адбыўся гарадскі велапрабег «Веласіпедная вясна 2019», у якім прынялі ўдзел члены прафсаюза першаснай прафсаюзнай арганізацыі філіяла № 4 ААТ «Белсувязьбуд».
Маршрут праходзіў ад плошчы Леніна да населенага пункта Канстанцінаўка Магілёўскага раёна. Па прыбыцці на канчатковую кропку былі арганізаваны спаборніцтвы і розныя конкурсы для ўдзельнікаў велапрабегу.