14 красавіка 2024 года адбыўся турнір па більярдзе сярод работнікаў філіяла №9 ААТ "Белсувязьбуд" у горадзе Полацку. На працягу пяці гадзін удзельнікі змагаліся за права быць чэмпіёнам, ужываючы розную тактыку і стратэгію гульні. Турнір атрымаўся ўпартым і відовішчным: ніхто не хацеў без барацьбы аддаваць саперніку перамогу.
Усе ўдзельнікі сапраўды праявілі стойкасць, цярпенне і неверагодную вытрымку. Па выніках турніру прызавыя месцы вызначыліся наступным чынам:
3 месца - механік філіяла Вярыга А.П.
2 месца - дырэктар філіяла Казакевіч Ю.І.
1 месца - прараб ўчастка № 1 Радзюш А.С.
Віншуем!