Гэта найважнейшая падзея для сябраў першаснай прафсаюзнай арганізацыі. У ходзе сходу падведзены вынікі работы прафкама за пяць гадоў, пастаўлены задачы на новую пяцігодку, выбраны прафсаюзны камітэт, старшыня, яго намеснік і казначэй.
Справаздачна-выбарны сход — гэта цудоўная магчымасць для абмеркавання самых важных пытанняў прафсаюзнага актыву і прадпрыемства, а таксама выдатная пляцоўка для адкрытага дыялога па электаральнай кампаніі, якая на ўсю моц крочыць па краіне. Трэба адзначыць, што ўдзел у сходзе прынялі без малога 100 чалавек.
На справаздачна-выбарным сходзе прысутнічаў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Аляксандр Вячаслававіч Якаўлеў, генеральны дырэктар ААТ "Белсувязьбуд" Леанід Іванавіч Адамовіч і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Белсувязьбуд" Юлія Міхайлаўна Іганава.
Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі расказаў аб рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і галіновага прафсаюза, падзякаваў за работу прафсаюзнаму камітэту папярэдняй пяцігодкі і ўся актыў пяршоўкі, а таксама пажадаў поспехаў выбраным і нагадаў, якая адказнасць ляжыць на іх плячах.
І мы ў сваю чаргу віншуем з абраннем старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі Сіпайлам Вольгу, з абраннем намеснікам старшыні - Чыканава Кірыла, з абраннем скарбнікам - Ісакаву Алену. У прафсаюзны камітэт таксама абраны Грыцкевіч Аляксей, Лухтанаў Андрэй, Рымкевіч Карына, Маскалёва Жана.