У працы сходу прынялі ўдзел прадстаўнікі прафсаюза і сацыяльныя партнёры самага высокага ўзроўню:
- Кручкоў Аляксандр Аляксеевіч, галоўны тэхнічны інспектар працы Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі;
- Ласоўскі Віктар Браніслававіч, намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Белсувязьбуд";
- Іганава Юлія Міхайлаўна, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Белсувязьбуд»;
- Хадзічэнка Маргарыта Мікалаеўна, старшыня Гомельскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў.
Падчас сходаў перад прысутнымі выступілі запрошаныя, якія распавялі аб працы Федэрацыі прафсаюза Беларусі і аб электаральнай кампаніі, якая мае адбыцца.
Цяперашні сход - найважнейшая падзея для членаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі. На ім не толькі падводзяцца вынікі працы прафкама за пяць гадоў, але і абраны новы прафсаюзны камітэт, старшыня і казначэй пяршоўкі.
Спяшаемся павіншаваць з абраннем старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі Зямцава Дзмітрыя Юр'евіча, з абраннем намеснікам старшыні — Карс Наталлю Раманаўну, з абраннем скарбнікам — Кузняцову Яну Леанідаўну.
У прафсаюзны камітэт таксама выбраны Аўчар Уладзімір Віктаравіч, Лабанаў Васіль Паўлавіч, Трутанаў Вадзім Уладзіміравіч, Камыш Уладзімір Аляксандравіч.
Жадаем абранаму прафсаюзнаму камітэту поспехаў у працы і дасягненні новых вышынь.