ГалоўнаяНавіныНавіны прафсаюзуПрапановы ФПБ па абароне правоў працоўных ўвойдуць у новую рэдакцыю Працоўнага кодэксу

Прапановы ФПБ па абароне правоў працоўных ўвойдуць у новую рэдакцыю Працоўнага кодэксу

26 чэрвеня 2019 года ў Палаце прадстаўнікоў быў прыняты законапраект па змяненні Працоўнага кодэкса. Федэрацыя прафсаюзаў стала адным з распрацоўшчыкаў дакумента і ўнесла больш за 40 прапаноў па змяненні 30 артыкулаў ТК.

Усе унесеныя прапановы былі сфарміраваны на аснове тых запытаў і праблем, з якімі ў ФПБ звярталіся сябры прафсаюза і працоўныя калектывы. Адно з самых значных пытанняў, на думку старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, з'яўляецца замацаванне ў Працоўным кодэксе гарантый занятасці для добрасумленных работнікаў. Так, згодна з законапраектам, калі бакі вырашылі працягнуць працоўныя адносіны, то падаўжэнне кантракту ў межах пяцігадовага тэрміну яго дзеяння з добрасумленным работнікам ажыццяўляецца на максімальны тэрмін. Па заканчэнні кантракту - новы кантракт з добрасумленнымі работнікамі падпісваецца на тэрмін не менш за тры гады ці ж заключаецца працоўны дагавор на нявызначаны тэрмін. Акрамя гэтага, захавана норма аб тым, што прафсаюз мае права ўдзельнічаць у абмеркаванні умоў кантракту работніка. Гэта норма накіравана на тое, каб не дапусціць парушэння правоў работніка за конт неўключэння ў кантракт гарантый, прадастаўленых работніку заканадаўствам, калектыўным дагаворам.

Прафсаюзы таксама настаялі на захаванні тэрміну апавяшчэння работнікаў аб змяненні істотных умоў працы. Першапачаткова ў законапраекце прадугледжвалася норма аб папярэджанні работніка аб змяненні істотных умоў працы за тыдзень, цяпер жа, работніка неабходна папярэджваць за 30 дзён. У законапраект была ўключана і прапанаваная прафсаюзамі норма аб абмежаванні матэрыяльнай адказнасці работнікаў. У цяперашні час поўная матэрыяльная адказнасць дае магчымасць наймальнікам спаганяць штрафы, накладзеныя на арганізацыю, з работнікаў, з якімі заключаны кантракты. У выніку нярэдкія выпадкі, калі такія штрафы пакрываюцца за кошт працаўнікоў. ФПБ настаяла на тым, што неабходны адзіны падыход па пытанні прымянення матэрыяльнай адказнасці да работнікаў, якія працуюць як па кантрактах, так і па працоўных дагаворах, заключаных на нявызначаны тэрмін, за шкоду, прычыненую імі пры выкананні працоўных абавязкаў. У выніку, у адпаведнасці з законапраектам, у наступным штрафы, якія накладаюцца на арганізацыю, нельга будзе спагнаць з работнікаў.

Яшчэ адно змяненне Працоўнага кодэкса, ініцыяванае ФПБ, тычыцца абароны правоў працуючых пенсіянераў. На сённяшні дзень ім, у адрозненні ад іншых катэгорый работнікаў, не выплачваецца выхадная дапамога, калі яны звальняюцца па прычыне парушэння наймальнікам працоўнага заканадаўства. ФПБ адстаяла пазіцыю аб выключэнні гэтай нормы з законапраекта, каб да ўсіх работнікам быў роўны і справядлівы падыход.

Крыніца: 1prof.by

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.