ГалоўнаяНавіныНавіны прафсаюзуПрафсаюзная салідарнасць у справе

Прафсаюзная салідарнасць у справе

Чарговыя 5 гадоў павінны стаць «пяцігодкай бездакорнай якасці прафсаюзнай работы», сказаў лідэр нацыянальнага прафцэнтра Міхаіл Орда, выступаючы перад удзельнікамі форуму.

 

У першую чаргу старшыня Федэрацыі прафсаюзаў закрануў беспрэцэдэнтную сітуацыю, у якой апынуўся ўвесь свет, - гаворка ідзе аб коронавірусе. Пандэмія кардынальна змяніла наша жыццё. Зразумела, змены зведала і праца нацыянальнага прафцэнтра. На першы план выйшлі задачы па мінімізацыі негатыўных наступстваў COVID-19, падтрымцы людзей і прадпрыемстваў.

- Яшчэ ў сакавіку ФПБ прыняла шэраг мер, накіраваных на захаванне працоўных месцаў, недапушчэнне звальненняў, забеспячэнне работнікаў дэзінфіцыйнымі сродкамі і аказанне неабходнай дапамогі сябрам прафсаюзаў, - нагадаў Міхаіл Орда. - Федэрацыя прафсаюзаў накіравала ва ўрад шэраг прапаноў па сацыяльна-эканамічнай падтрымцы грамадзян і юрыдычных асоб. І многія з іх былі ўлічаныя.

Міхаіл Орда удакладніў, што на падставе Указа Прэзідэнта «Аб падтрымцы эканомікі» шматлікія прадпрыемствы ўжо атрымалі прэферэнцыі і падатковыя льготы на суму каля 23 млн. рублёў. Паводле яшчэ аднаго дакумента - Указа «Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян» у наймальнікаў з'явілася магчымасць атрымаць субсідыі для даплаты работнікам да мінімальнай зарплаты на выпадак вымушанай няпоўнай занятасці або прастою.

- Старшыні прафкамаў павінны трымаць гэтае пытанне на кантролі. Неабходна актыўна ўзаемадзейнічаць з кіраўніцтвам прадпрыемстваў, каб факты няпоўнай занятасці, недастатковага ўзроўню заработнай платы не замоўчваліся і людзі аператыўна атрымлівалі неабходную падтрымку, - падкрэсліў лідэр нацыянальнага прафцэнтра.

Чытаць цалкам: http://svyaz.1prof.by/

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.