10 чэрвеня 2019 гада прайшло чарговае пасяджэнне Моладзевага Савета Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі з удзелам старшыняў моладзевых саветаў арганізацый сувязі.
У рамках парадку дня падымаліся пытанні ўдзелу моладзі галіны сувязі ў мерапрыемствах, прысвечаных 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі, святкавання 75 гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 50-годдзя стварэння мемарыяльнага комплексу «Курган Славы». Акрамя гэтага актуальнымі былі пытанні аб правядзенні рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню», аб правядзенні рэспубліканскага моладзевага марафона «75», аб удзеле Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі ў Міжнародным маладзёжным прафсаюзным адукацыйным форуме «ТЭМП-2019» у г. Ташкенце.
Ад ААТ «Белсувязьбуд» у склад Маладзёжнага Савета Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі ўваходзіць Аляксей Мікуліч, начальнік аддзела эксплуатацыі і рамонту транспартных сродкаў, машын, механізмаў БМЎ ГП.
Пасля заканчэння пасяджэння Маладзёжнага Савета удзельнікі накіраваліся на экскурсію і наведалі Мемарыяльны комплекс «Курган Славы».
Манументальны "Курган Славы" заснаваны ў гонар вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ваеннай аперацыі "Баграціён" - адной з буйнейшых у гісторыі чалавецтва - прымалі ўдзел чатыры фронта пад камандаваннем праслаўленых палкаводцаў Ракасоўскага, Захарава, Чарняхоўскага і Баграмяна, а таксама маракі Дняпроўскай рачной флатыліі, французскія лётчыкі эскадрыллі "Нармандыя" і, вядома, беларускія партызаны. Агульная вышыня манумента - 70,6 м. На вяршыні ўзгорка (35 м), які захоўвае зямлю з гарадоў-герояў, знаходзяцца чатыры штыка-абеліска, якія сімвалізуюць братэрства воінаў, і кольцо Славы, на якім намаляваны твары салдатаў і партызанаў.