ГалоўнаяНавіныНавіны прафсаюзуПашыранае пасяджэнне Савета Рэспубліканскага фізкультурна-спартыўнага клуба "Сувязіст"

Пашыранае пасяджэнне Савета Рэспубліканскага фізкультурна-спартыўнага клуба "Сувязіст"

19 снежня 2019 года ў зале прэзідыумаў ўнітарнага прадпрыемства "Дом прафесійных саюзаў" (г. Мінск, пр.Пераможцаў, 21) прайшло пашыранае пасяджэнне Савета Рэспубліканскага фізкультурна-спартыўнага клуба «Сувязіст».

На пасяджэнні прысутнічалі: Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Старшыня РФСК «Сувязіст» Несцяровіч Сяргей Анатольевіч, Старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі, намеснік старшыні РФСК «Сувязіст» Гаўрылава Ніна Сямёнаўна, кіраўнікі арганізацый сувязі і старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый.

Падведзены вынікі па развіцці фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы Рэспубліканскага фізкультурна-спартыўнага клуба «Сувязіст» за 2019 год. Намечаны перспектывы дзейнасці клуба на наступны год.

Разгледжаны вопыт работы клуба па фізічнай культуры і спорце ААТ «Гіпрасувязь».

Зацверджана Палажэнне аб XХII Рэспубліканскай галіновай спартакіядзе спецыялістаў сувязі 2020 года.

Перад клубамі галіны пастаўлены практычныя задачы па выкананні нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.

Ва ўрачыстай абстаноўцы Сяргей Анатольевіч Несцяровіч ўручыў Ганаровыя граматы і прызы лепшым спартсменам года галіны сувязі:

  • Бутримовой А.М., паштару 5 разраду аддзялення паштовай сувязі Гродна-25 Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта»;
  • Сакуноўскаму А.Г., інжынеру сродкаў радыё і тэлебачання 1 катэгорыі Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю «БелГІЭ»;
  • Вайцяховіч Е.В., інжынеру электрасувязі філіяла «МГТС» РУП «Белтэлекам»;
  • Кісялёвай С.І., электрамеханіку сувязі цэха інфармацыйных тэхналогій і перадачы дадзеных Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам";
  • Хаванскаму С.Л., інжынеру электрасувязі 2 катэгорыі групы па абслугоўванню абсталявання міжгародняй і тэлеграфнай сувязі цэха міжгародняй тэлефонна-тэлеграфнай станцыі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам";
  • Зайцаву Т.Н. , Спецыяліста па продажах цэха продажаў і паслуг Магілёўскага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП "Белтэлекам";
  • Сабалеўскай В.Г., інжынеру па аўтаматызаваным сістэмам кіравання вытворчасцю 2 катэгорыі Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю «БелГІЭ»;

Прысвоена званне «Ветэран фізкультурнага руху галіны» і ўручаны ўзнагароды:

  • Асіпоўскай І.М., вядучаму спецыялісту па працы з кліентамі аддзела па працы з ключавымі кліентамі г.Віцебска і Віцебскай вобласці Віцебскага філіяла СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы»;
  • Вайновіч І.А., паштару па суправаджэнні і абмене пошты Свіслацкага ўчастка паштовай сувязі Ваўкавыскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта»;
  • Піпчанка В.Ф., мантажніку сувязі-кабельшчыка 3 разраду філіяла № 4 ААТ «Белсувязьбуд»;
  • Захарэвіч В.Г., начальніку планава-эканамічнага сектара філіяла № 9 ААТ «Белсувязьбуд»;
  • Ігнатовіч І.А., начальніку аддзялення паштовай сувязі Чарневічы Глыбоцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта»;
  • Аземку С.В., старэйшаму механіку аддзела галоўнага механіка ААТ «Мінсктэлекамбуд»;
  • Жукавец В.У., намесніку начальніка Асіповіцкага занальнага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП "Белтэлекам";
  • Писляку Д.У., інжынеру электрасувязі 1 катэгорыі цэнтральнай вытворчай лабараторыі Міжнароднага цэнтра камутацыі РУП "Белтэлекам";
  • Гавароўскай М.В., начальніку аддзела комплекснага праектавання Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам".

Сяргей Анатольевіч Несцяровіч падзякаваў членам Рэспубліканскага фізкультурна-спартыўнага клуба «Сувязіст», прадстаўнікоў клубаў па фізічнай культуры і спорце за плённую працу ў бягучым годзе і павіншаваў усіх удзельнікаў пасяджэння з надыходзячым Новым 2020 годам.

           

Крыніца: 1prof.by

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.