У прыроды няма дрэннага надвор'я. Спрачацца не хочацца, але аранжавы ўзровень небяспекі, абвешчаны сіноптыкамі у першай палове верасня, дадаў працы людзям, якія адказваюць за чысціню і прыгажосць вуліц, будынкаў, прылеглых тэрыторый. Восень выконвае свае абавязкі, страсаючы лісце з дрэў, неабыякавыя людзі ў адказ бяруць інвентар і ўстаюць на абарону чысціні і парадку. Гэтыя ж людзі спілоўваюць старыя і высахлыя галінкі ў дрэў, прыбіраюць смецце, выпраўляюць тое, што патрабуе ўмяшання.
13 верасня 2019 года работнікі філіяла №3 ААТ «Белсувязьбуд» г. Гомеля займаліся навядзеннем парадку на ўнутрыдваровай і прылеглай тэрыторыі.
Уся тэрыторыя была ачышчана ад скошанай травы і апалага лісця, абрэзаны адцвілыя кветкі.