ГалоўнаяНавіныНавіны прафсаюзуКонкурс «Чый Навагодні кабінет больш прыгажэйшы?»

Конкурс «Чый Навагодні кабінет больш прыгажэйшы?»

Сярод філіялаў ААТ «Белсувязьбуд» напярэдадні Новага года па ініцыятыве першаснай прафсаюзнай арганізацыі быў праведзены конкурс на лепшы кабінет пад назвай «Чый Навагодні кабінет больш прыгажыйшы?» Першае месца ў конкурсе сярод філіялаў заняў філіял №6.
Далей Вашай ўвазе прапануецца інфармацыя аб падрыхтоўцы і правядзенні конкурсу работнікамі філіялу №6.
              
  Напярэдадні Каляд і Новага года адміністрацыйны будынак філіяла №6 ААТ «Белсувязьбуд» і яго кабінеты прыкметна змяніліся. Яркімі агнямі  гірлянд зазіхацелі елкі-прыгажуні, вяночкі з шышак, разьбяныя гірлянды, парсючкамі з розных матэрыялаў ўпрыгожвалі свае кабінеты ўсе работнікі аддзелаў. А ўсё таму, што напярэдадні святаў прафсаюзным камітэтам быў аб'яўлены конкурс «Чый Навагодні кабінет больш прыгажэйшы?» І як толькі за акном пухнатымі шматкамі закруціўся снег, творчыя ідэі некаторых з калегаў перайшлі ў двор, дзе з'явілася сапраўдная фотозона са снегавіком.

      

Дзесьці перастаўлялі мэблю, адводзілі месца для зялёнай прыгажуні, у кагосці на пухнатых яловых галінках, побач з традыцыйнымі, суседнічалі аўтарскія цацкі, зробленыя сваімі рукамі: карункавыя сняжынкі, беласнежныя анёлачкі і залацістыя званочкі.

                  

У конкурсе ўдзельнічала 8 кабінетаў, лепшы выбіралі шляхам галасавання. Менавіта грамадская думка вызначыла пераможцаў:

  • 1 месца - ахова працы;
  • 2 месца - бухгалтэрыя;
  • 3 месца - вытворчы аддзел.

      Салодкія падарункі знайшлі сваіх герояў-пераможцаў і ўручылі іх дырэктар філіяла №6 ААТ «Белсувязьбуд» Грышэль Леанід Пятровіч і старшыня ППА Казакова Наталля Іванаўна.

       

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.