Вясна - час для правядзення найбольш актыўных работ па добраўпарадкаванні замацаваных за прадпрыемствамі і арганізацыямі тэрыторый. Для работнікаў філіяла №4 ААТ «Белсувязьбуд» вясновыя суботнікі - справа звыклая, традыцыйная. Таму і сёлета калектыў сабраўся, каб навесці парадак пасля зімы.
Асаблівасць дадзенага мерапрыемства - актыўны ўдзел членаў усяго калектыву, бо гэта не толькі ўборка тэрыторыі, але і зносіны, добры настрой, пазітыўныя эмоцыі ад праведзенай працы.
Гэта была няпростая праца. Як фізічна, так часам і маральна: вельмі непрыемна бачыць, калі вуліцы, лясныя дарожкі, паркі засыпаны лускам ад семечак, недакуркамі, фанцікамі, упакоўкамі ад чыпсаў, пустымі бутэлькамі. Чаму людзі забываюцца на тое, што чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць?!
Падводзячы вынікі зробленаму, хочацца падзякаваць кожнаму, хто паўдзельнічаў у работах па добраўпарадкаванні і прыклаў свае намаганні да таго, каб на зямлі стала чысцей.