21 лютага 2024 года, напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, прайшлі спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый на Кубак старшыні Полацкага раённага выканаўчага камітэта. У трапнасці змагаліся больш за 40 чалавек, якія прадстаўляюць прадпрыемствы і арганізацыі ўсіх сфер дзейнасці г.Полацка і Полацкага раёна. Дырэктар філіяла №9 ААТ "Белсувязьсрой" Казакевіч Юрый Іосіфавіч таксама прыняў удзел у спаборніцтвах і заваяваў ганаровае першае месца. Віншуем!