ГалоўнаяНавіныНавіны прафсаюзу14 КАСТРЫЧНІКА - ДЗЕНЬ МАЦІ

14 КАСТРЫЧНІКА - ДЗЕНЬ МАЦІ

14 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаюць адно з самых выдатных святаў - Дзень Маці!

У ААТ «Белсувязьбуд» так сама  штогод ушаноўваюць жанчын з гэтым святам, аказваючы матэрыяльную дапамогу шматдзетным маці, арганізуючы канцэртныя праграмы. Першасная прафсаюзная арганізацыя са свайго боку гэтак жа аказвае матэрыяльную дапамогу.

11 кастрычніка 2018 г. у інтэрнаце галаўнога падраздзялення ААТ «Белсувязьбуд» адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню Маці. У канцэрце прынялі ўдзел дзеці, якія пражываюць у інтэрнаце, навучэнцы і выкладчыкі СШ № 66 г. Мінска, студэнты Прыватнага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва.

   

Пасля канцэрта Першасная прафсаюзная арганізацыя ААТ «Белсувязьбуд» і адміністрацыя інтэрната арганізавалі салодкі стол для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства. Шматдзетныя мамы, якія пражываюць у інтэрнаце, і ўсе ўдзельнікі канцэрту атрымалі салодкія падарункі.

З маленства яны нас 
Да сэрца гарнулі, 
Пяшчотныя, добрыя 
Рукі матулі, 

Што з ранку працуюць 
Няспынна і лоўка - 
Дачушку накормяць, 
Прычэшуць галоўку, 


Кашулю пашыюць, 
Правераць задачу 
І сына суцешаць, 
Калі той заплача. 


Матуліны рукі 
Нас цешаць, галубяць, 
Так шчыра, як маці, 
Ніхто нас не любіць. 


Матуліны рукі - 
Адзіныя ў свеце, 
Шануйце, любіце 
Заўсёды іх дзеці. 
(Вера Вярба) 
 

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.