Надзвычай складаным выпрабаваннем ў гісторыі беларускага народа былі гады Вялікай Айчыннай вайны. Асабліва рэльефна летапіс 1941-1945 гадоў уяўляецца праз канкрэтныя лёсы мільёнаў людзей.
У нашы дні, напярэдадні 75-годдзя вызвалення Беларусі, самы час ажывіць ўдзячную памяць пра герояў, якім абавязана цяперашняе пакаленне за мірнае жыццё. Адна з іх - удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, франтавы тэлеграфіст, а пазней - аператар, намеснік начальніка міжнароднага ўчастка Мінскага паштамта Тамара Андрэеўна Крымава. У мінулым годзе яна адзначыла сваё 95-годдзе. Сёння Тамара Андрэеўна пагадзілася падзяліцца сваімі ўспамінамі з рэдакцыяй часопіса «Веснiк сувязi».