ГалоўнаяНавіныНавіны ААТЯк правільна выкарыстоўваць аднаразовыя і шматразовыя маскі

Як правільна выкарыстоўваць аднаразовыя і шматразовыя маскі

 

 

Асноўная функцыя маскі заключаецца ў бар'ернай затрымцы кропель вільгаці, якія ўтвараюцца пры кашлі і чханні, і ў якіх могуць знаходзіцца ва ўзважаным стане мікраарганізмы (вірусы, бактэрыі і інш.).

Правільнае прымяненне масак можа ў пэўнай ступені абмежаваць распаўсюд мікраарганізмаў.

Выкарыстанне масак эфектыўна толькі ў спалучэнні з іншымі метадамі прафілактыкі (мінімізацыя кантактаў, гігіена рук, дэзінфекцыя прадметаў).

Маска павінна выкарыстоўвацца:

  • захварэлым чалавекам, у якога маюцца сімптомы рэспіраторнага захворвання (кашаль, чханне, насмарк і інш.),
  • медыцынскім работнікам пры аказанні медыцынскай дапамогі пацыенту,
  • работнікам (чалавекам) пры ажыццяўленні догляду за хворым чалавекам з рэспіраторным захворваннем.

Маска можа выкарыстоўвацца:

  • здаровымі людзьмі пры знаходжанні ў месцах, дзе маецца верагоднасць кантакту з хворым чалавекам, які мае рэспіраторныя сімптомы.

 

Агульныя правілы для масак аднаразовага і шматразовага выкарыстання:

Правіла 1. Выкарыстоўваць маску не больш за дзве гадзіны.
Правіла 2. Неадкладна замяніць маску ў выпадку яе намакання (ўвільгатнення), нават калі прайшло менш за дзве гадзіны з моманту выкарыстання.
Правіла 3. Ня дакранацца рукамі замацаванай маскі.
Правіла 4. Старанна вымыць рукі з мылам ці апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам пасля дакранання да выкарыстанай маскі.

Алгарытм выкарыстання маскі аднаразовага выкарыстання

  1. Апрацаваць рукі спіртазмяшчальным сродкам або вымыць з мылам.
  2. Утрымліваючы маску за завязкі або гумкі ўшчыльную паднесці да твару белым бокам унутр і фіксаваць завязкамі (гумкамі) у становішчы, калі цалкам прычынена ніжняя частка твару - і рот, і нос.
  3. У канцы надаць патрэбную форму гнуткай палосцы (насавога заціску), забяспечваючы шчыльнае прылеганне маскі да твару.
  4. Зняць выраб, утрымліваючы за завязкі (гумкі) ззаду, не датыкаючыся да пярэдняй часткі маскі.
  5. Пакласці знятую маску ў пакет, герметычна зачыніць, выкінуць у кантэйнер для адходаў (смеццевае вядро).
  6. Вымыць рукі з мылам ці апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам.
  7. Пры неабходнасці надзець новую маску, выконваючы этапы 1-3.

Алгарытм выкарыстання маскі шматразовага выкарыстання

  1. Апрацаваць рукі спіртазмяшчальным сродкам або вымыць з мылам.
  2. Утрымліваючы маску за завязкі або гумкі ўшчыльную паднесці да твару і фіксаваць завязкамі (гумкамі) у становішчы, калі цалкам прычынена ніжняя частка твару - і рот, і нос.
  3. Праверыць, каб маска шчыльна прылягала да твару.
  4. Зняць выраб, утрымліваючы за завязкі (гумкі) ззаду, не датыкаючыся да пярэдняй часткі маскі.
  5. Пакласці знятую маску ў пакет, герметычна зачыніць, захоўваць да мыцця.
  6. Вымыць рукі з мылам ці апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам.
  7. Пры неабходнасці надзець чыстую апрацаваную згодна п.6 маску, выконваючы этапы 1-3.

* У хатніх умовах маску неабходна сціраць, выкарыстоўваючы мыла (сродак для мыцця), асобна ад іншых рэчаў. Пасля мыцця маску можна апрацаваць парай з дапамогай праса з функцыяй падачы пара або парагенератара. Затым прагладзіць гарачым прасам (без пары) для выдалення вільгаці. Маска павінна быць цалкам сухая!

Крыніца: otb.by

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.