Гарадскія ўлады прынялі рашэнне забяспечыць ўсіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія жывуць ў Мінску, мабільнымі прыладамі-кулонамі з кругласутачнай сістэмай маніторынгу і падтрымкай аператара колл-цэнтра. Пра гэта падчас прамой тэлефоннай лініі паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
Плануецца, што дадзеныя прылады будуць закуплены тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і выдадзены ветэранам Вялікай Айчыннай вайны на бязвыплатнай аснове.
«Кнопка жыцця» працуе па прынцыпе мабільнага тэлефона, патлумачыў А. Цуран. Калі ўладальнік прылады адчуе сябе дрэнна, зможа націснуць на кулон SOS-кнопку і паведаміць пра свой стан аператару колл-цэнтра. Пасля гэтага ён атрымае неабходную дапамогу, у выпадку неабходнасці з прыцягненнем экстраных службаў.
- Гэтая ініцыятыва - адно са шматлікіх мерапрыемстваў, якія праходзяць у Мінску ў рамках акцыі «Беларусь памятае», прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі, - падкрэсліў А. Цуран.
Навіна прадастаўлена - Агенцтва «Мінск-Навіны».