ГалоўнаяНавіныНавіны ААТУЗ "6-я гарадская клінічная бальніца» запрашае ўзяць удзел у донарскім руху

УЗ "6-я гарадская клінічная бальніца» запрашае ўзяць удзел у донарскім руху

Нягледзячы на ​эпідэміялагічную ​сітуацыю, якая склалася ў краіне, установы аховы здароўя па-ранейшаму аказваюць медыцынскую дапамогу, якая патрабуе прымянення донарскай крыві і яе кампанентаў.

У нас няма катастрофы, у нас павінен быць рэзерв донарскіх кампанентаў, які неабходна пастаянна падтрымліваць.

З канца верасня бягучага года колькасць хворых COVID-19 у Мінску рэзка вырасла, і неабходнасць пастаяннага папаўнення запасаў імуннай донарскай плазмы актуальная як ніколі.

У Гарадскім цэнтры трансфузіялогіі няўхільна выконваюцца патрабаванні санітарна-эпідэмічнага рэжыму, рэкамендаваныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Запрашаем усіх неабыякавых да чужой бяды, якія маюць добрае здароўе, прыняць удзел у донарскім руху. Мы чакаем Вас!

Даведацца пра тое, як стаць донарам імуннай плазмы тым, хто перахварэў COVID-19 і хоча дапамагчы выратаваць жыццё людзям, якія знаходзяцца на лячэнні ў сталічных стацыянарах, можна па тэлефоне 239-59-37 з 9.00 да 15.00 або па e-mail: 6gkb- trfz@tut.by

Спецыялісты адкажуць на пытанні, якія цікавяць,  і запішуць на папярэдняе абследаванне або данацыю.

Наш адрас: г. Мінск, вул. Уральская, д. 5, установа аховы здароўя «6-я гарадская клінічная бальніца», корпус 8, Гарадскі цэнтр трансфузіялогіі.

Папярэдні запіс - панядзелак-пятніца з 12:00 да 16:00 па тэлефонах:

  • донараў крыві +375 17 239-59-13, +375 29 190-97-48,
  • донараў кампанентаў крыві +375 17 239-59-12; +375 29 190-97-48 або e-mail: 6gkb-trfz@tut.by

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце: https://mcct.by

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.