ГалоўнаяНавіныНавіны ААТТрэці дабрачынны онлайн марафон "Ад сэрца да сэрца"

Трэці дабрачынны онлайн марафон "Ад сэрца да сэрца"

23 снежня 2020 года Партызанскім раёне сталіцы адбудзецца III дабрачынны марафон "Ад сэрца да сэрца" па аказанні дапамогі дзецям з абмежаванымі магчымасцямі.

Ініцыятарам ідэі правядзення дабрачыннага марафону традыцыйна стала ўпраўленне па адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска пры інфармацыйнай падтрымцы Мінскай гарадской арганізацыі РГА "Белая Русь".

У нашым раёне функцыянуюць Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, які наведваюць хлопчыкі і дзяўчынкі з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама дзяржаўная ўстанова адукацыі «Спецыяльная агульнаадукацыйная школа № 13 г. Мінска для дзяцей з парушэннем слыху», дзе навучаецца больш за 100 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Дзеянне марафону ў гэтым годзе будзе праходзіць у рэжыме онлайн. Транслявацца марафон будзе на канале YouTube 23 снежня ў 16.00. У марафоне возьмуць удзел творчыя калектывы ўстаноў адукацыі раёна, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, ДК «МТЗ», а таксама артысты беларускай эстрады і спартсмены: Альберт Скараход, Сяргей Мінскі, Алёна Ланская, Аляксей Талай, Наталля Цылінская і інш.

Для дапамогі кожнаму з дзяцей у ААТ «Беларусбанк» адкрыты дабрачынныя рахункі, куды можна перавесці грашовыя сродкі. Таксама дапамогу можна аказаць у выглядзе самага неабходнага, што трэба дзецям менавіта цяпер.

У гэтым годзе вельмі чакаюць дапамогі:

  • Франскевіч Зміцер: BY92 AKBB 3134 0000 0048 4007 0000
  • Кі Паліна: BY68 AKBB 3134 0000 0804 8552 0529
  • Шилун Мацвей: BY29 AKBB 3134 0000 0617 0522 0378
  • Пракапеня Ягор: BY80 AKBB 3134 1000 0026 8007 0000
  • Саўчык Богдан: BY02 AKBB 3134 0000 0049 0007 0000

Спадзяемся, што заклік аб аказанні дапамогі дзецям з абмежаванымі магчымасцямі не пакіне абыякавым нікога.

Крыніца: http://part.gov.by/

 

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.