9 кастрычніка 2020 Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган ў рамках рабочага візіту ў арганізацыі сістэмы Мінсувязі Віцебскай вобласці наведаў філіял №9 ААТ «Белсувязьбуд» у г. Полацку.
Адбылася сустрэча Міністра з працоўным калектывам, падчас якой ён адказаў на пытанні прысутных. У сваю чаргу дырэктар філіяла №9 ААТ «Белсувязьбуд» Казакевіч Ю.І. далажыў аб наборах работ да канца года і на 1 квартал 2021, аб работах па аптымізацыі выдаткаў, якія праводзяцца ў філіяле №9, аб мерах па выкананню даведзеных заданняў.
Затым у філіяле №9 ААТ «Белсувязьбуд» адбылося выязное пасяджэнне дырэкцыі. На пасяджэнне былі запрошаны Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган і памочнік Міністра Наталля Анатольеўна Аляшкевіч.
На дырэкцыі была разгледжана інфармацыя аб чаканых выніках фінансава-эканамічнай дзейнасці ААТ «Белсувязьбуд» за дзевяць месяцаў 2020 года, пастаўлены задачы дырэктарам філіялаў аб выкананні даведзеных заданняў на 2020 год, зніжэнні ўзроўню затрат у філіялах, галаўным падраздзяленні; разгледжаны перспектывы развіцця новых напрамкаў дзейнасці ААТ «Белсувязьбуд» на рынку будаўнічых паслуг.