ГалоўнаяНавіныНавіны ААТПрыярытэтны спосаб ўдзелу ў перапісу насельніцтва у 2019 годзе - з выкарыствннем сеткі Інтэрнэт

Прыярытэтны спосаб ўдзелу ў перапісу насельніцтва у 2019 годзе - з выкарыствннем сеткі Інтэрнэт

З 4 па 30 кастрычніка 2019 года ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва.

Парадак арганізацыі і правядзення перапісу насельніцтва Беларусі вызначаны пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта ад 10 кастрычніка 2018 года № 98.

Перапіс праводзіцца раз у 10 гадоў. Перапісу падлягаюць грамадзяне Беларусі, замежнікі і асобы без грамадзянства, якія пастаянна або часова пражываюць / знаходзяцца ў краіне. Таксама перапісу падлягаюць грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне, але на дату перапісу часова знаходзіліся на тэрыторыі іншых дзяржаў. Грамадзяне, якія выехалі за межы краіны ў камандзіроўку, на працу, вучобу на тэрмін 1 год і больш перапісу не падлягаюць.

Месцам пастаяннага жыхарства лічыцца той населены пункт, аднакватэрны жылы дом, кватэра, іншае жылое або нежылое памяшканне, якое выкарыстоўваецца для пражывання, у якім рэспандэнт праводзіць большую частку свайго часу. Гэта месца можа не супадаць з адрасам, па якім рэспандэнт зарэгістраваны.

Пры зборы персанальных дадзеных рэспандэнтаў не будуць ўлічвацца падзеі, якія адбыліся пасля даты правядзення перапісу. Перапісныя лісты і іншая дакументацыя запаўняюцца на людзей, якія памерлі пасля 4 кастрычніка 2019 года, і не запаўняюцца  на дзяцей, якія нарадзіліся пасля гэтай даты.

Пастановай вызначаны таксама спосабы збору персанальных дадзеных. Прадугледжаны апытанне перапісным персаналам кожнага паўналетняга рэспандэнта і запаўненне формаў перапіснога ліста пры абыходзе жылых памяшканняў, а таксама пры наведванні рэспандэнтамі перапісных участкаў.

Адрозняннем цяперашняга перапісу стане магчымасць грамадзянам самастойна і ў зручны час запоўніць апытальныя лісты праз інтэрнэт. Перапіс праз інтэрнэт будзе доўжыцца па 18 кастрычніка - гэта самы хуткі і зручны спосаб, і лічыцца прыярытэтным. У гэтым выпадку не трэба нікому агучваць інфармацыю, спяшацца пры запаўненні апытальніка, спосаб падыходзіць і для тых, хто будзе ў гэты перыяд на адпачынку.

Анкета складзена так, што інфармацыя прадастаўляецца аб усіх членах хатняй гаспадаркі (сям'і), якія пражываюць сумесна. Персанальныя дадзеныя аб непаўналетніх дзецях паведамляюцца іх бацькамi (апекунамi, папячыцелямi) або паўналетнімі членамі хатнія гаспадаркі. Можна перапісаць па інтэрнэце і сваіх пажылых сваякоў, бабуль і дзядуляў.

Інфармацыя пра тое, як уваходзіць і выкарыстоўваць праграму, будзе размешчана пазней на інфармацыйных улётках, у жыроўках, праз СМІ.

Усяго грамадзянам прапануюць адказаць на 49 пытанняў: персанальныя дадзеныя, аб сямейным становішчы і роднасных адносінах, аб бесперапыннасці пражывання ў населеным пункце і пражыванні на працягу года і больш у іншай краіне; пра родную мову і мову, на якой звычайна размаўляюць дома; атрыманні адукацыі; рабоце ў апошні тыдзень да пачатку перапісу; планаванні нараджэння дзяцей (толькі для жанчын ва ўзросце 18-49 гадоў) і інш.

Упершыню прапануюць адказаць на пытанні аб сельскагаспадарчай дзейнасці (зямельныя плошчы, пасевы, пагалоўе жывёлы і птушкі). На падставе ў тым ліку гэтых дадзеных будуць распрацоўвацца дзяржаўныя праграмы развіцця сельскай гаспадаркі.

З 19 па 20 кастрычніка будзе ісці падлік рэспандэнтаў, перапісаных праз інтэрнэт. Іх адрасы, як і адрасы сваякоў, за якіх запоўнілі перапісныя лісты інтэрнэт-карыстальнікі, будуць выключаны з пераліку для наведвання перапісчыкамі.

Стацыянарныя ўчасткі будуць працаваць штодзённа ўвесь перыяд перапісу - з 4 па 30 кастрычніка. З 21 па 30 кастрычніка перапісчыкі апытаюць рэспандэнтаў па месцы жыхарства або знаходжання. Абарона асабістай інфармацыі пры перапісе гарантуецца.

Падчас перапісу, штодня з 9.00 да 21.00, будзе працаваць адзіная тэлефонная даведачна-інфармацыйная служба для кансультавання рэспандэнтаў і перапісчыкаў.

Азнаёміцца ​​з нарматыўна-прававой базай па пытанні перапісу насельніцтва, а таксама з формамі перапісной дакументацыі можна на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

 

 

 

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.