ГалоўнаяНавіныНавіны ААТОптавалакно правядуць да кожнага спажыўца

Оптавалакно правядуць да кожнага спажыўца

Доля ад лічбавай эканомікі ў ВУП краіны да 2025 года можа вырасці ўдвая і скласці не менш за 10 працэнтаў. Аб гэтым паведамілі 7 лютага 2019 года на калегіі Мінсувязі. Створаны прававыя механізмы, галоўны з якіх Дэкрэт № 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі". Сёння ўсе галіны паступова пераходзяць на новы ўзровень развіцця. У гэтым годзе цалкам закрыюць і пытанне з інфраструктурай. Оптавалакно правядуць да кожнага спажыўца, а на гэтай платформе можна развіваць паслугі і для бізнесу. Аб трансфармацыі ўсіх галін і першым ID-пашпарце - падрабязней Святлана Лук'янюк.
Гэта разумны дом. На экране ўся сістэма назірання і датчыкаў. Бачыць на адлегласці праз свой смартфон сёння могуць 40 тысяч карыстальнікаў у Беларусі. Большасць з іх - адсоткаў 60 - бізнэс. Праца на аддаленым доступе дазваляе кіраўніцтву быць у офісе, што называецца, анлайн.
Але гэта толькі частка вялікага шляху лічбавай Беларусі. Інтэрнэт рэчаў, разумныя гарады, тое, што робіць жыццё простага чалавека камфортным. Бо больш за ўсё ў наш час дарагі менавіта час, і яго мы вучымся эканоміць. Электронная медыцына і адукацыя - праекты, пра якія ўжо заяўляюць. Але гэта толькі пачатак. Галоўнае - ёсць мэта.
Атрымліваецца, што ў гэтым годзе пытанне з інфраструктурай будзе цалкам вырашана. А на яго, як на каркас, можна нанізваць паслугі і прапановы. Напрыклад, дастукацца да дзяржоргана ў адзін клік са сваёй мабільнай прылады стане прасцей і хутчэй - да гэтага, уласна, мы і імкнемся. Каб атрыманне нейкай даведкі не забірала шмат часу на чаргу і дарогу. Тым больш, той жа выканкам можа быць у некалькіх кіламетрах ад хаты, калі браць сельскія населеныя пункты. У стагоддзе цыфравізацыі гэтыя адлегласці павінны быць незаўважнымі.
Як прыклад - новы пілотны праект ад пошты. Яна заўсёды побач, але калі не стацыянарная, то на колах дакладна прыедзе. І як гэтай лагістыкай не скарыстацца. Падлічылі і вырашылі, у Фаніпалі і Барані па даведкі бегаць да мясцовай улады не трэба. Усе пытанні можна вырашыць на пошце. "Адно акно" адкрываецца і тут. Калі попыт будзе, вопытам падзеляцца і з іншымі раёнамі.
Паштальён будучыні - гэта не той, хто прыносіць пенсію і газету. Гэта было ўчора. А заўтра ён не толькі тавар з інтэрнэт-крамы замовіць, але і дапаможа адразу аплаціць, атрымліваецца лёгкі шопінг, ды і іншыя плацяжы за пару хвілін. У дапамогу вось такія міні-касы. Кажуць, да жніўня яны будуць больш чым у тысячы паштальёнаў. Але ёсць, праўда, ўмова - ўстойлівы інтэрнэт-сігнал.
Гэта толькі маленькая частка, калі інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі прыходзяць у нашае жыццё. І гэта не проста якасць паслуг новага ўзроўню. Гэта і эканоміка на ўздыме за кошт прадукту заўтрашняга дня. Пра гэта гаварылі на калегіі Мінсувязі. Выгады відавочныя. Калі восем гадоў таму ўклад у ВУП ад сектара інфарматызацыі і сувязі быў прыкладна 2,5 працэнта, то ў мінулым годзе больш, чым удвая.
У гэты сусветны трэнд цыфравізацыі, калі ўсе хутка, нам трэба укліньвацца, прычым, уключаючы высокія хуткасці, бо да лідэраў хочам падцягнуцца.
Міжнародны саюз электрасувязі топ-тройку вылучыў такую: Ісландыя, Паўднёвая Карэя і Швейцарыя. У нас самае высокае месца сярод краін-партнёраў па СНД. 32 радок у спісе са 176 краін.
Ацэньваючы ўзровень цяперашніх ІКТ, бачна эвалюцыя і ёсць перспектывы развіцця ў кантэксце магчымасцяў і навыкаў. Па сутнасці, месца высокае. Але ці ёсць рэзервы для руху ўверх?
Электронны ўрад дазволіць зрабіць зносіны грамадзян і дзяржавы больш камфортнымі. У наступным годзе абяцаюць, што ў пачатку студзеня ўжо з'явяцца і першыя атрымальнікі ID-карт. «Лічба» паступова прыйдзе ва ўсе галіны: сельскую гаспадарку, прамысловасць, транспарт, сувязь. Больш шырокім будзе і ахоп медпаслуг.
 
Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.