ГалоўнаяНавіныНавіны ААТМіжнародны маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы "Разам супраць карупцыі!"

Міжнародны маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы "Разам супраць карупцыі!"

Арганізатарам міжнароднага конкурсу выступіла Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі, суарганізатарамі - Генеральныя пракуратуры Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Кыргызскай Рэспублікі, Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролю і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкістан.

Канкурсантам ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях «лепшы плакат" і "лепшы відэаролік».

Чакаецца, што ў конкурсных працах будуць адлюстраваны сучасныя дзяржаўныя механізмы барацьбы з карупцыяй на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы, а таксама роля і значэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.

Прыём работ арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life. Там жа размешчаны правілы яго правядзення.

Міжнародны конкурс складаецца з двух этапаў.

Першы этап - паўфінал праводзіцца з 1 чэрвеня па 1 кастрычнiка 2019 г. асобна ў Рэспубліцы Арменія, Рэспубліцы Беларусь, Рэспубліцы Казахстан, Кыргызскай Рэспубліцы, Расійскай Федэрацыі, Рэспубліцы Таджыкістан. Працы ў кожнай намінацыі будуць ацэньвацца нацыянальнымі конкурснымі камісіямі. Па выніках плануецца правядзенне цырымоніі ўзнагароджання.

Конкурсныя работы, якія занялі першае месца, праходзяць у другі этап - фінал, які пройдзе з 1 па 15 лістапада 2019 г., падчас якога Журы міжнароднага конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў. Ўрачыстую цырымонію іх ўзнагароджання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі плануецца правесці ў горадзе Маскве, прымеркаваўшы да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня 2019 г.).

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.