ГалоўнаяНавіныНавіны ААТ1 сакавіка - Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў

1 сакавіка - Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў

Генеральная Асамблея ААН ў 1987 годзе абвясціла гэты дзень Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. На сёння - гэта праблема всепланетнага маштабу, наркаманія апанавала ўсе краіны сусветнай супольнасці, лік ўжываючых наркотыкі перавышае 200 мільёнаў чалавек. У Рэспубліцы Беларусь, асобы, якія ўжываюць наркотыкі, знаходзяцца пад наглядам псіхіятраў-нарколагаў, дзякуючы ўзаемадзеянню праваахоўных органаў, аховы здароўя і грамадства ў цэлым, сітуацыя не такая напружаная. Аднак, гэтая праблема на сёння вельмі важная, бо наркаманія прыводзіць да маральнай, фізічнай і сацыяльнай дэградацыі асобы  і становіцца бедствам не толькі ў сям'і, але і ва ўсім грамадстве. Наркаманія - гэта пагроза жыццю і здароўю, яна спрыяе распаўсюджванню ВІЧ-інфекцыі, віруснага гепатыту і іншых небяспечных інфекцый.
У апошнія гады моладзь часцей трапляе ў небяспечную залежнасць ад спайсаў. Спайс - курыльная сумесь, якая апрацавана тым ці іншым наркатычным рэчывам. Ужыванне спайсаў прыводзіць да хуткага развіцця залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў, якія змяшчаюцца ў сумесях, можа выклікаць цяжкае атручэнне, галюцынацыі, псіхічныя парушэнні рознай ступені цяжкасці - аж да распаду асобы, змены на генетычным узроўні (паталогіі будучых дзяцей), страту прытомнасці і смерць - нават пры першым ўжыванні. Падлеткі, у сілу свайго ўзросту, з-за імкнення быць «як усе» ў кампаніі, ад суму, цікаўнасці, ад сямейных праблем, трапляюць у залежнасць. Многія становяцца для грамадства «страчанымі людзьмі», злачынцамі. Сярэдняя працягласць жыцця з моманту захворвання - 5-6 гадоў, а частая прычына смерці - перадазіроўка.
Прафілактыка наркаманіі - правільнае выхаванне дзяцей і моладзі ў сям'і і грамадстве. Ня замоўчванне гэтай праблемы ад дзяцей, а шырокая агалоска. Выхаванне сямейных каштоўнасцяў на ўласным прыкладзе. Неабходна развіваць у дзяцей і моладзі самапавагу, любоў да навакольнага свету, імкненне весці здаровы лад жыцця, уменне зрабіць правільны выбар і, калі трэба, сказаць «не». Не забывайце, заканадаўча рэгламентавана жорсткае пакаранне за захоўванне і распаўсюджванне наркатычных рэчываў. Моладзь, беражыце сябе - вы наша будучыня!

 

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.