ГалоўнаяНавіныНавіны ААТДзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца памятная дата - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Роўна 30 гадоў таму завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана: у гэты дзень ў 1989 годзе апошні савецкі салдат перайшоў мост памежнай ракі Амудар'я пад Термезам. Вайна ў Афганістане доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён.

Звыш 14 тысяч савецкіх воінаў загінулі на чужой зямлі, 6 тысяч памерлі пасля ад ран і хвароб, 311 чалавек зніклі без вестак. Гэта былі самыя вялікія страты Савецкай Арміі з часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Каля 30 тысяч беларусаў прайшлі праз тую вайну, за дзевяць гадоў вайны Беларусь страціла ў Афганістане больш за 770 чалавек.

Гады, якія прайшлі з дня вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана, не вылечылі боль стратаў, не аслабілі памяць аб тых, хто сумленна і самааддана выконваў свой патрыятычны і інтэрнацыянальны абавязак.

У галаўным падраздзяленні ААТ «Белсувязьбуд» працуюць 2 воіна-інтэрнацыяналіста: мантажнік сувязі-кабельшчык 4 разраду Логис Валерый Рыгоравіч і кіроўца аўтамабіля 5 разраду 1 класа Самусевіч Мікалай Сяргеевіч. У адпаведнасці з Калектыўным дагаворам ім была аказана матэрыяльная дапамога і ўручаны памятныя падарункі.

15 лютага 2019 года працаўнікі філіяла № 2 ААТ «Белсувязьбуд» прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 30-годдзю вываду Савецкіх войскаў з Рэспублікі Афганістан і Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам «Боль» у г . Віцебску.


Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт філіяла № 2 ААТ «Белсувязьбуд» правялі ўрачыстае ўшанаванне воінаў-інтэрнацыяналістаў: Антонава Івана Феоставіча, трактарыста 4 разраду і Баранава Аркадзя Мікалаевіча, мантажніка сувязі-кабельшчыка 2 разраду.

       

У філіяле №4 ААТ «Белсувязьбуд» першаснай прафсаюзнай арганізацыяй была арганізавана ўрачыстая сустрэча кіраўніцтва філіяла і работнікаў, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Рэспубліцы Афганістан, падчас якой былі ўручаны кветкі і памятныя падарункі воінам-інтэрнацыяналістам:

  • Жала Анатоль Міхайлавіч - мантажнік сувязі-кабельшчык,
  • Каханоўскі Леанід Іосіфавіч - мантажнік сувязі-спайщик,
  • Язерскі Валерый Аляксандравіч - мантажнік сувязі-спайщик,
  • Новікаў Міхаіл Аляксандравіч - кіроўца аўтамабіля.

Таксама работнікі філіяла прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, арганізаваным Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам, і ўшанавалі памяць магілёўцаў, якія не вярнуліся жывымі на родную зямлю,  хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да помніка «Воінам-інтэрнацыяналістам».

 

       

У філіяле №6 ААТ «Белсувязьбуд» было арганізавана ўрачыстае ўшанаванне двух работнікаў воінаў-інтэрнацыяналістаў: Мискевича Уладзіміра Уладзіміравіча, мантажніка сувязі-кабельшчыка, грузчыка і Антонавіча Віктара Ігнатавіча, кіроўцы аўтамабіля. Іх цёпла павіншавалі дырэктар філіяла Грышаль Леанід Пятровіч і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Казакова Наталля Іванаўна. Калегам-афганцам былі ўручаны каштоўныя падарункі і кветкі.

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.