Цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі ў Мінску з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбылася вечарам 9 мая ў рамках патрыятычнай акцыі "Беларусь памятае!"
Да помніка таксама леглі вянкі і кветкі ад кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, Нацыянальнага сходу, судовага корпуса, сілавых структур, грамадскіх аб'яднанняў, дыпламатычнага корпуса, ветэранаў і духавенства.
Цырымонія працягнулася выкананнем дзяржаўнага гімна Беларусі і ўрачыстым маршам зводнай роты і аркестра ганаровай варты Мінскай ваеннай камендатуры. А ў завяршэнне быў выкананы тэатралізаваны музычны нумар “Помнім! Ганарымся! Не здрадзім!»
Работнікі ААТ "Белсувязьбуд" таксама прынялі ўдзел у мерапрыемстве.