ГалоўнаяНавіныНавіны ААТАкцыя "Адзіны дзень бяспекі"

Акцыя "Адзіны дзень бяспекі"

Упершыню ў Беларусі пройдзе акцыя "Адзіны дзень бяспекі». Пра гэта паведамляе Міністэрства па Надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Акцыя працягнецца з 20 лютага па 1 сакавіка. У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

У перыяд правядзення акцыі адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбуха-, пажара-, хімічна небяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы абвесткі, у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфіры. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспеку правядзення эвакуацыі са сваіх будынкаў.

У рамках «Адзінага дня бяспекі» будуць арганізаваны квэсты «Формула бяспекі», інтэлектуальныя гульні «Бяспечны сусед», навучальныя пляцоўкі "Пяць крокаў выратавання», пройдуць конкурсы на лепшую творчую працу, прысвечаную пытанням бяспечнай жыццядзейнасці, тэматычныя канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя імпрэзы. У структурных падраздзяленнях розных ведамстваў пройдуць дні адчыненых дзвярэй.

Акрамя органаў дзяржаўнага кіравання (Генпракуратура, МНС, МУС, Мінэнерга, Міністэрства аховы здароўя, Мінадукацыі, Мінпрацы і сацабароны, Мінжылкамгас, Мінкультуры) і мясцовых органаў улады, удзел у акцыі прымуць розныя арганізацыі і грамадскія аб'яднанні: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства», Беларускае таварыства Чырвонага крыжа, РДГА «ОСВОД», РГА «Белая Русь» і ГА  «БРСМ».

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.