ГалоўнаяНавіныНавіны ААТАдзіны дзень інфармавання. Сацыяльна-эканамічны стан рэгіёнаў і перспектывы іх развіцця

Адзіны дзень інфармавання. Сацыяльна-эканамічны стан рэгіёнаў і перспектывы іх развіцця

матэрыял падрыхтаваны
Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
на аснове звестак Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь; Брэсцкага, Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага, Мінскага, Магілёўскага аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама

Ўстойлівае рэгіянальнае развіццё - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці кіраўніцтва краіны. Аб значнасці дадзенага вектара і знаходжанні яго на пастаянным кантролі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка сведчыць тое, як праводзяцца на вышэйшым дзяржаўным узроўні нарады па пытаннях рэгіянальнага развіцця, частата наведванняў рэгіёнаў Кіраўніком дзяржавы, у тым ліку аддаленых раённых цэнтраў.

Такая пільная ўвага да палітыкі рэгіянальнага развіцця невыпадковая, бо ад яе залежыць дабрабыт усёй рэспублікі ў цэлым і кожнага грамадзяніна паасобку. Як адзначаў А. Р. Лукашэнка: «Падмурак паспяховага развіцця дзяржавы - моцная эканоміка, таму перш за ўсё неабходна развіваць эканоміку рэгіёнаў, ствараць там рабочыя месцы з годным узроўнем зарплаты».

Акрамя павышэння даходаў насельніцтва мэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў з'яўляецца паляпшэнне якасці адукацыі, аховы здароўя і г.д. І Беларусь адназначна атрымала поспех у гэтым напрамку.

Ацэнка ступені развіцця рэгіёнаў і краін ажыццяўляецца з дапамогай шэрагу універсальных інтэгральных паказчыкаў, адзін з якіх - Індэкс чалавечага развіцця, распрацаваны ПРААН. Па дадзеным індэксе Беларусь займае 50 пазіцыю з 189 дзяржаў і ўваходзіць у групу краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця паводле класіфікацыі ААН. Па паказчыках дасягнення краінамі Мэтаў ўстойлівага развіцця рэспубліка знаходзіцца на 23 месцы (77,4 бала з 100), што вышэй сярэдняй ацэнкі па рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. У агульным рэйтынгу нацыянальнага дабрабыту за 2019 год Беларусь размясцілася на 73 месцы (са 167 краін). Краіна таксама займае высокія пазіцыі па ўзроўні адукацыі (32 месца) і ўзроўню ўмоў жыцця (45 месца).

Дасягненне такіх вынікаў было б немагчымым без зладжанай і выразнай працы ўсіх органаў дзяржаўнай улады па выкананні прагнозных і праграмных дакументаў на рэспубліканскім і рэгіянальным узроўнях. У дачыненні да 2020 года да такіх адносяцца:

  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычнiка 2019 г. №401 "Аб параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2020 год; 
  • пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2019 г. №921 "Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2020 год»; 
  • Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, якая зацвярджаецца кiраўнiком дзяржавы; 
  • дзяржаўныя праграмы, якія распрацоўваюцца на пяцігадовы перыяд і сфармаваныя паводле галіноваму (будаўніцтва, адукацыя і інш.) або функцыянальнаму (занятасць, малое і сярэдняе прадпрымальніцтва) прызнаку; 
  • праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку, якія распрацоўваюцца на ўзроўні абласцей, г.Мінска, раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання.

Крыніца: https://minsk.gov.by

 

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.