ГалоўнаяНавіныНавіны ААТАдзіны дзень інфармавання. Развіццё будаўнічай галіны Рэспублікі Беларусь

Адзіны дзень інфармавання. Развіццё будаўнічай галіны Рэспублікі Беларусь

 

Матэрыял падрыхтаваны на аснове звестак Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь

Будаўніцтва з`яўляецца адной з базавых галін эканомікі Беларусі, дзе вырашаюцца жыццёва важныя задачы развіцця вытворчай і невытворчай сфер, забеспячэння грамадзян жыллём і сацыяльна значнымі аб'ектамі (школы, дзіцячыя сады, паліклінікі, бальніцы, крамы і г.д.).

Ад эфектыўнасці работы будаўнічага комплексу шмат у чым залежыць эканамічны рост краіны. На яго долю ў розныя гады даводзілася ад 10% да 6% ВУП.

Сучасная Беларусь - тэрыторыя маштабных будоўляў. Архітэктурнае аблічча краіны ўпрыгожваюць новыя аб'екты культуры, аховы здароўя і спорту, жыллёвыя кварталы, прамысловыя прадпрыемствы. Паспяхова рэалізаваны праекты, якія па праве можна назваць візітнай карткай рэспублікі: шматфункцыянальныя спартыўныя комплексы "Мінск-арэна" і "Чыжоўка-Арэна", Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, штаб-кватэра Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Палац Незалежнасці, плошча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, Цэнтр мастацкай гімнастыкі і шмат іншых.

Штогод беларускія будаўнікі ўзводзяць некалькі мільёнаў квадратных метраў жылля.

Даведачна.

За 2017 год уведзена 3,8 млн. м2 жылля. У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1,5 млн. м2 агульнай плошчы жылля.

За 2018 год уведзена 3,9 млн. м2 жылля. У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю больш за 1,6 млн. м2 агульнай плошчы жылля.

У мінулым годзе на будаўніцтва аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры па ўсёй краіне (дарогі з жвіровым пакрыццём, пад'езды да дамоў, сеткі: святло, халодная вада) асвоена больш 544 млн. рублёў.

У 2018 годзе прырост аб'ёмаў вытворчасці забяспечаны як на будаўнічых пляцоўках, так і ў завадскіх цэхах прадпрыемстваў будіндустрыі. У 2018 годзе рост валавога дададзенага кошту па будаўнічай галіне склаў 4,2%, удзельная вага будаўніцтва ў структуры ВУП - 5,3%.

У стадыі рэалізацыі знаходзіцца Дзяржаўная праграма "Будаўніцтва жылля" на 2016-2020 гады (далей - Дзяржаўная праграма), якая накіравана на стварэнне ўмоў для задавальнення грамадзянамі патрэбы ў даступным і камфортным жыллі згодна іх індывідуальным запытам і фінансавым магчымасцям.

Будаўніцтва жылля ў Беларусі праходзіць у адпаведнасці з агульнай канцэпцыяй развіцця эканомікі краіны, якая прадугледжвае скарачэнне долі бюджэтнага фінансавання і пашырэнне выкарыстання пазабюджэтных крыніц.

Чытаць далей

 

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.