ГалоўнаяНавіныНавіны ААТАдзіны дзень інфармавання. Беларусь спартовая. Вынікі II Еўрапейскіх гульняў

Адзіны дзень інфармавання. Беларусь спартовая. Вынікі II Еўрапейскіх гульняў

 

Матэрыял падрыхтаваны Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
на аснове звестак рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання,
Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь,
ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

 
Кіраўнік дзяржавы, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (далей - НАК) А. Р. Лукашэнка падкрэсліў: «Спорту ў нашай краіне надаецца вялікая ўвага. Гэта не толькі здароўе нацыі, але і велізарны пласт нашай ідэалагічнай працы, а значыць - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі». «Дзякуючы перамогам беларускіх атлетаў фармуецца імідж дзяржавы, выхоўваецца патрыятызм», - асабліва адзначыў беларускі лідэр.

Дзякуючы ўвазе Прэзідэнта і Урада, за апошнія 25 гадоў у Беларусі значна ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база спорту. Рэканструяваны цэнтральныя стадыёны, алімпійскія спартыўныя комплексы. Заснаваны імянныя стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Далейшае развіццё атрымалі алімпійскія віды спорту: хакей, біятлон, футбол, лёгкая атлетыка, бокс, веславанне акадэмічнае, тэніс, цяжкая атлетыка і інш. Створаны ўмовы для развіцця масавай фізічнай культуры, дзіцячага, юнацкага спорту, росту майстэрства беларускіх спартсменаў.

Як следства, у XXI стагоддзі Беларусь на міжнароднай арэне упэўнена заявіла пра сябе як пра спартыўную дзяржаву. Дзякуючы яркім дасягненням беларускіх чэмпіёнаў і алімпійскіх прызёраў, пра нашу краіну сталі больш гаварыць у свеце. Прымаючы ў сябе маштабныя спартовыя спаборніцтвы, мы значна пашырылі кола сяброў. Да нас едуць шматлікія госці-заўзятары, пазнаюць нашу краіну, знаёмяцца з бытам беларускага народа, яго шматвяковай гісторыяй, традыцыямі. Менавіта ў гэтым пазітыўная роля спартыўнай дыпламатыі.

Агульныя звесткі

У нашай краіне заканадаўства ў сферы фізічнай культуры і спорту грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 г. № 125-З «Аб фізічнай культуры і спорце» (далей - Закон), iншых актаў заканадаўства, а таксама міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь.

Крыніца : https://minsk.gov.by/ru/actual/view/209/2019/inf_material_2019_07.shtml

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.