ГалоўнаяНавіныНавіны ААТАдзіны дзень інфармавання. Абарона мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь.

Адзіны дзень інфармавання. Абарона мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь.

Матэрыял падрыхтаваны Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
на аснове звестак Міністэрства аховы здароўя,
Міністэрства адукацыі,
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

Паводле Асноўнага Закону нашай краіны, шлюб, сям'я, мацярынства, бацькоўства i дзяцiнства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы (артыкул 32 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка пастаянна адзначае, што «сацыяльная палітыка, якая праводзіцца ў краіне садзейнічае таму, каб жанчыны змаглі ажыццявіць сваё прызначэнне - вырасціць і выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей». Меры, што прымаюцца ў гэтым напрамку, дазваляюць планамерна абараняць мацярынства і дзяцінства, павышаць статус і прэстыж ўзорнай сям'і.

Беларуская дзяржава і надалей будзе ствараць неабходныя ўмовы для паспяховай дзейнасці жанчын ва ўсіх сферах жыцця.

Даведачна.
 
У суверэннай Беларусі дастаткова прыкладаў, калі жанчына-маці паспяхова спалучае мацярынства, прафесійную і грамадскую дзейнасць. Напрыклад, шматдзетнымі маці з'яўляюцца: знакамітая веласіпедыстка, васьмікратная чэмпіёнка свету, старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту Наталля Цылінская (4 дзяцей); пісьменнік, журналіст, рэжысёр і радыёвядучая Тамара Лісіцкая (3 дзяцей) вядомая спявачка Ларыса Грыбалёва (3 дзяцей); экс-намеснік Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намеснік генеральнага дырэктара Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі Надзея Каткавец (4 дзяцей) і многія іншыя.

Стваральная роля маці, пазітыўныя жыццёвыя арыенціры дзяцей - гэта тыя асновы, без якіх немагчыма ўмацаванне прэстыжу сям'і, духоўнае адраджэнне грамадства, фарміраванне грамадзянскіх інстытутаў, паўнавартаснае развіццё дзяржавы.

Ключавымі напрамкамі дзейнасці беларускай дзяржавы ў сферы аховы мацярынства і дзяцінства з'яўляюцца:

  • ўдасканаленне нарматыўнай прававой базы па пытаннях аховы мацярынства і дзяцінства;
  • ахова рэпрадуктыўнага здароўя насельніцтва, стварэнне ўмоў для нараджэння здаровых дзяцей;
  • захаванне здароўя маці і дзяцей;
  • развіццё сеткі ўстаноў аховы здароўя;
  • павышэнне эфектыўнасці сістэмы сацыяльнай абароны маці і дзіцяці, маладых сем'яў (сям'я, у якой абодва або  муж ці жонка (бацькі у няпоўнай сям'і) знаходзяцца ва ўзросце да трыццаці аднаго года).

Прававыя аспекты дзяржаўнай падтрымкі і абароны сям'і, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства

Крыніца : https://minsk.gov.by/ru/actual/view/209/2019/inf_material_2019_08.shtml

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.