ГалоўнаяНавіныНавіны ААТАдзіны дзень інфармавання. Вялікія справы года малой радзімы

Адзіны дзень інфармавання. Вялікія справы года малой радзімы

Знакавыя падзеі 2018 года.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны, якая адбылася 9 лютага 2018 г.,  паведаміў, што 2018 год у Беларусі аб'яўлены Годам малой радзімы. Пра магчымасць пашырэння яго часовых рамак Кіраўнік дзяржавы заявіў 21 красавіка 2018 г. на рэспубліканскім суботніку: "Гэта нават не год малой радзімы, а трэцягодкі…  Адразу людзей не павернеш. Яны спачатку павінны прывыкнуць, усвядоміць, намеціць сабе нейкія планы, а дзесці камусці трэба і грошы зарабіць, каб у сваю малую радзіму ўкласціся".
20 чэрвеня 2018 г. Прэзідэнт падпісаў Указ № 247 аб правядзенні ў Беларусі 2018-2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы ў мэтах стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насельніцтва, захавання гісторыка-культурнай спадчыны.
У стадыі рэалізацыі знаходзіцца рэспубліканская праграма мерапрыемстваў па дадзенай тэматыцы, зацверджаная пастановай Урада ад 18 лiпеня 2018 г. № 547.
Згодна з вынікамі апытання, праведзенага ў снежні 2018 г. Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, каля 40% грамадзян у мінулым годзе "змаглі зрабіць нешта карыснае для сваёй малой радзімы (вуліцы, населенага пункта, раёна)".

Агульная інфармацыя
У нашай краіне налічваецца 118 раёнаў, 115 гарадоў, 86 пасёлкаў гарадскога тыпу,  23 119 сельскіх населеных пунктаў.
У 2018 годзе колькасць насельніцтва Беларусі склала 9 491,8 тыс. чалавек. Гарадское насельніцтва - 78% ад агульнай колькасці (у тым ліку ў г.Мінску пражывае 1 982,4 тыс. чалавек), сельскае - 22%.

Спампаваць цалкам

 

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.