ГалоўнаяНавіныНавіны ААТАб змене рашэння Мінгарвыканкама ад 7 красавіка 2020 г. №1069 рашэння № 3674 - 12 лістапада 2020 года

Аб змене рашэння Мінгарвыканкама ад 7 красавіка 2020 г. №1069 рашэння № 3674 - 12 лістапада 2020 года

Унесены змены ў рашэнне Мінгарвыканкама ад 07.04.2020 № 1069 «Аб зацвярджэнні плана».  Рашэнне ад 12.11.2020 № 3674 уводзіць абавязковы масачны рэжым у г. Мінску.

Да гэтага апошні раз змены ў рашэнне Мінгарвыканкама ад 07.04.2020 № 1069 ўносіліся ў кастрычніку 2020 года.

1. Кіраўнікі арганізацый усіх формаў уласнасці абавязаны забяспечыць выкарыстанне СІА  органаў дыхання (маска) пры наведванні аб'ектаў (нерухомых і рухомых) і ў арганізацыях усіх форм уласнасці г. Мінска:

  • крам;
  • гандлёвых цэнтраў;
  • аб'ектаў грамадскага харчавання (за выключэннем часу непасрэднага прыёму ежы);
  • аптэк;
  • устаноў аховы здароўя;
  • устаноў адукацыі;
  • устаноў сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва;
  • спартыўных аб'ектаў;
  • адміністрацыйных будынкаў;
  • аддзяленняў банкаў;
  • аддзяленняў сувязі;
  • аддзяленняў пошты;
  • аб'ектаў бытавога абслугоўвання;
  • устаноў культуры;
  • забаўляльных цэнтраў;
  • грамадскага транспарту, у тым ліку маршрутных таксі, аўтамабіляў таксі, метрапалітэна;
  • іншых аб'ектаў.

2. Адказнымі выканаўцамі і сувыканаўцам з'яўляюцца:

  • структурныя падраздзялення Мінгарвыканкама;
  • ГУ «Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама»;
  • адміністрацыі раёнаў г. Мінска;
  • дзяржаўнае прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь»;
  • дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс»;
  • дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн»;
  • цэнтры гігіены і эпідэміялогіі раёнаў г. Мінска;
  • кіраўнікі арганізацый усіх формаў уласнасці.

3. Акрамя таго, кіраўнікі арганізацый усіх формаў уласнасці абавязаныя забяспечыць тэхналагічны перапынак не менш за 60 хвілін на аб'ектах грамадскага харчавання для правядзення бягучай дэзінфекцыі памяшканняў і абсталявання на працягу працоўнага дня. А таксама ім неабходна выключыць правядзенне заказных мерапрыемстваў у аб'ектах грамадскага харчавання.

 

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.