ГалоўнаяНавіныНавіны ААТАб узнагароджанні ўзнагародамі Мінсувязі да Дня будаўніка

Аб узнагароджанні ўзнагародамі Мінсувязі да Дня будаўніка

Напярэдадні прафесійнага свята Міністр сувязі і інфарматызацыі     Канстанцін Шульган павіншаваў калектывы будаўнічых арганізацый галіны і     уручыў узнагароды лепшым працаўнікам.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстай сустрэчы, Міністр адзначыў, што  будаўнікі ўносяць значны ўклад у сучасныя дасягненні галіны. У будаўнічых арганізацыях працуюць спецыялісты самай высокай кваліфікацыі, сапраўдныя майстры сваёй справы. Дзякуючы стваральнай працы будаўнікоў ажыццяўляюцца інавацыйныя ідэі, рэалізуюцца маштабныя тэлекамунікацыйныя праекты, абнаўляюцца гарады і вёскі.

«Выказваю ўдзячнасць усім работнікам будаўнічых арганізацый за     працавітасць, адказнасць і самааддачу », - сказаў Канстанцін Шульган.     Словы падзякі Міністр таксама адрасаваў ветэранам, веды і вопыт     якіх з'яўляюцца арыенцірам для маладога пакалення.

За ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, дасягненне высокіх     вытворчых паказчыкаў, шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з  днём будаўніка  Ганаровай граматай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі  Беларусь  узнагароджаны     работнікі:

адкрытага акцыянернага таварыства «Белсувязьбуд»:

  • Беспальчук Аляксей Мікалаевіч,  начальнік вытворчага аддзела філіяла № 3;
  • Івінскі Анатоль Францавіч,  майстар будаўнічых і мантажных работ прарабскага ўчастка № 3 філіяла № 4;
  • Мішута Віталь Зіноўевіч, майстар будаўнічых і мантажных работ прарабскага ўчастка № 2 філіяла № 9;
  • Пятровіч Уладзімір Васільевіч, мантажнік сувязі - кабельшчык 5-га разраду ўчастка № 4;

адкрытага акцыянернага таварыства «Мінсктэлекамбуд»:

  • Шахлевіч Мікалай Яўгенавіч,  мантажнік сувязі - кабельшчык 5-га разраду Маладзечанскага     ўчастка;
  • Швабовіч Міхаіл Вітальевіч, начальнік эканамічнага аддзела;

адкрытага акцыянернага таварыства «Белрамбудсувязь»:

  •  Яроменка Уладзімір Юр'евіч      абліцоўшчык-плітачнік 5-га разраду філіяла № 3;
  •  Траян Аксана Міхайлаўна,     маляр 5-га разраду ўчастка № 1 упраўлення № 1 агульнабудаўнічых работ;
  •  Юрчанка Сяргей Леанідавіч,     маляр 5-га разраду ўчастка № 1 упраўлення № 1 агульнабудаўнічых работ.

Падзяку Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь аб'яўлена   работнікам:

адкрытага акцыянернага таварыства «Белсувязьбуд»:

  • Архіпу Сяргею Мікалаевічу,  машыністу экскаватара 4-га разраду філіяла № 6;
  • Дзядкову Дзмітрыю Анатольевічу, начальніку тэхнічнага аддзела;
  • Колпышаву Леаніду Мікалаевічу  кіроўцу аўтамабіля 4-га разраду 1-га класа філіяла № 2;
  • Суліму Васілю Рыгоравічу,  мантажніку сувязі - кабельшчыку 6-га разраду Брэсцкага прарабскага  ўчастка № 4 філіяла № 5

адкрытага акцыянернага таварыства «Мінсктэлекамбуд»:

  • Гушчыку Андрэю Валянцінавічу, вытворцу работ Ратамскага ўчастка;
  • Курсу Івану Васільевічу,  мантажніку сувязі - кабельшчыку 5-га разраду Слуцкага ўчастка  

 адкрытага акцыянернага таварыства «Белремстройсвязь»:

  •  Вараб'ю Андрэю Анатольевічу,   цясляру 5-га разраду ўчастка № 1 упраўлення № 1 агульнабудаўнічых     работ;
  •  Залатому Дзмітрыю Сямёнавічу, вытворцу работ філіяла № 3;
  •  Кузьмічову Аляксандру Фёдаравічу,  вытворцу работ філіяла № 6;
  •  Смаляку Андрэю Вячаслававічу,  цясляру 4-га разраду ўчастка № 1 упраўлення № 1 агульнабудаўнічых работ;
  •  Сушко Алене Ігараўне,     маляру 5-га разраду ўчастка № 1 упраўлення № 1 агульнабудаўнічых работ.

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.