ГалоўнаяНавіныНавіны ААТААТ «Белсувязьбуд» - 50 гадоў

ААТ «Белсувязьбуд» - 50 гадоў

З самага пачатку існавання ААТ «Белсувязьбуд» былі зададзены асноўныя арыенціры ў дзейнасці працоўнага калектыву - прафесіяналізм і якасць выканання будаўніча-мантажных работ. І такі падыход да справы цалкам апраўдаў сябе, дазволіўшы за час існавання прадпрыемства стаць шматпрофільнай кампаніяй, поспехі якой на сучасным рынку будаўніча-мантажных паслуг шырока вядомыя і па вартасці заслугоўваюць самай высокай ацэнкі.
     У 1964 году па хадайніцтве Міністэрства сувязі БССР ўрад рэспублікі прыняў пастанову аб стварэнні спецыялізаванага трэсту па будаўніцтве аб'ектаў сувязі «Белсувязьбуд». У мэтах выканання Пастановы Савета Міністраў БССР ад 18.01.1964 года за №23 Міністр сувязі БССР Афанасьеў П.В. выдаў загад № 45 ад 26 сакавіка 1964 года "Аб арганізацыі трэсту «Белсувязьбуд» Міністэрства сувязі БССР». У пункце №2 гэтага загаду было запісана: «Перадаць трэсту «Белсувязьбуд» існуючыя ў галінах СМУ з усімі асноўнымі сродкамі і матэрыяламі, грашовымі фондамі па стане на 1 красавіка 1964 года". Гэтая дата і з'яўляецца па сутнасці датай арганізацыі трэсту «Белсувязьбуд». За 50 гадоў свайго існавання трэст прайшоў нялёгкі шлях станаўлення ў магутную спецыялізаваную падрадную арганізацыю, здольную вырашаць любыя задачы па будаўніцтве лінейных і станцыйных збудаванняў сувязі.
       Высокасласная каманда прафесіяналаў, здольная выконваць увесь комплекс работ "пад ключ" дазваляе нам рэалізоўваць самыя унікальныя і амбіцыйныя праекты шматлікіх заказчыкаў. Любы куток нашай краіны носіць адбітак годнай працы работнікаў філіялаў ААТ «Белсувязьбуд».

Мы за надейную сувязь

 

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.