ГалоўнаяНавіныНавіны ААТ26 лістапада - Сусветны дзень інфармацыі

26 лістапада - Сусветны дзень інфармацыі

Гэтае свята было заснавана па ініцыятыве Міжнароднай Акадэміі Інфарматызацыі.

Дата святкавання - 26 лістапада - была выбрана не выпадкова. Менавіта 26 лістапада 1992 г. пад эгідай Міжнароднай Акадэміі Інфарматызацыі быў арганізаваны першы міжнародны форум па інфармацыйных тэхналогіях і міжнародным супрацоўніцтве ў галіне інфарматызацыі. У працы форуму ўзялі ўдзел прадстаўнікі з дваццаці дзевяці краін. Сярод іх былі навукоўцы і спецыялісты ў галіне інфармацыйных тэхналогій. На форуме было прынята рашэнне аб заснаванні Сусветнага дня інфармацыі. А ў 1994 годзе гэтае свята афіцыйна было прызнана ЮНЕСКА.

Задачай Сусветнага дня інфармацыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі спецыялістаў да праблем галіны, каб палепшыць якасць доступу да інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій шырокага круга спажыўцоў інфармацыі. Сёння спецыфіка развіцця галіны заключаецца ў павелічэнні ролі мабільнай сувязі, лічбавых тэхналогій і інтэрнэту, якія паступова выцясняюць звыклыя крыніцы інфармацыі - тэлебачанне і радыё, а таксама друкаваныя сродкі масавай інфармацыі.

Сучаснае жыццё немагчыма ўявіць без штодзённага атрымання новай інфармацыі. Навукова-тэхнічны прагрэс павялічыў значэнне інфармацыі, неабходнай для паўнавартаснага жыцця людзей у сучасным грамадстве. З развіццём інтэрнэту і іншых інфармацыйных тэхналогій стала магчымым мець зносіны, весці перамовы, атрымліваць патрэбную інфармацыю практычна з любой кропкі нашай планеты. Інфармацыйныя тэхналогіі так глыбока праніклі ў наша жыццё, што без іх ужо немагчыма ўявіць многія тэхналагічныя працэсы, сістэму прафесійнай адукацыі, сучасную медыя-прастору.

Супрацоўнікі ААТ «Белсувязьбуд» ўносяць свой уклад у развіццё галіны «сувязь», каб кожны беларус мог атрымаць доступ да неабходнай інфармацыі.

Спецыялісты ААТ «Белсувязьбуд» выконваюць будаўніча-мантажныя работы па мадэрнізацыі тэлефоннай сеткі, пераключэнне на тэхналогію GPON.

Сёння GPON (Gigabit Passive optical network) - самая прагрэсіўная і перспектыўная тэхналогія доступу ў Інтэрнэт, здольная забяспечыць патрэбнасці ў хуткасці абмену інфармацыяй, якія імкліва растуць . Для перадачы дадзеных зараз выкарыстоўваецца не медны кабель, а оптавалаконны, што дазваляе перадаваць вялікія патокі інфармацыі.

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.