ГалоўнаяНавіныНавіны ААТ25-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

25-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

У 2019 годзе Беларусь адзначыць знамянальную дату - 25-годдзе з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і 25 гадоў існавання інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне.

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - дзяржаўнае свята, якое адзначаецца штогод у краіне 15 сакавіка, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі ад 26 сакавіка 1998 года №157.

Усе мы жывем на тэрыторыі Беларусі і з'яўляемся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Гэта ганаровае званне дае нам пэўныя правы і абавязкі, якія зафіксаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Прэамбула Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

«Мы, народ Рэспублікі Беларусь, зыходзячы з адказнасці за сучаснасць і будучыню Беларусі, усведамляючы сябе паўнапраўным суб'ектам сусветнага супольнiцтва i пацвярджаючы сваю прыхільнасць да агульначалавечых каштоўнасцей, грунтуючыся на сваiм неад'емным праве на самавызначэнне, абапіраючыся на шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці, імкнучыся зацвердзіць правы і свабоды кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, жадаючы забяспечыць грамадзянскую згоду, непахісныя ўстоі народаўладдзя і прававой дзяржавы, прымаем гэтую Канстытуцыю - Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь».

У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Канстытуцыя 1994 года са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання і з'яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі, прынятай пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.

Дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года з'яўляецца галоўным, асноўным законам дзяржавы. На яе аснове фарміруецца ўся сістэма бягучага заканадаўства, у ёй вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў.

Чытаць цалкам: http://president.gov.by/ru/constitution_ru

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.