17 верасня, ужо які год, у Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства - дзяржаўнае свята, якое было зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206.
Унясенне гэтай даты ў памятны каляндар нашай рэспублікі - магчымасць адзначыць значнасць ролі нашых суайчыннікаў, якія не змірыліся з несправядлівасцю Рыжскага мірнага дагавора і змагаліся за адзінства беларускага народа. Дадзеная дамова была падпісаная без удзелу беларускага боку, што прывяло да таго, што этнічныя беларускія землі, беларускі народ амаль на два дзесяцігоддзі былі падзеленыя на часткі. Гэты падзел меў сур'ёзныя наступствы для нацыянальна-культурнага і палітычнага росту краіны. Беларуская культура стала згасаць: не было тэатраў, закрываліся клубы і бібліятэкі. У дзяржаўных установах забаранялі карыстацца беларускай мовай. Простыя беларусы, дзеячы беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, паэты, пісьменнікі падвяргаліся рэпрэсіям, былі арыштаваны і адпраўлены ў польскія турмы і канцэнтрацыйныя лагеры. Але, нягледзячы на ўсе маштабныя рэпрэсіўныя меры, якія рабіліся на працягу двух дзесяцігоддзяў у адносінах да мясцовых жыхароў Заходняй Беларусі, ім так і не ўдалося зламаць і знішчыць нацыянальную самасвядомасць нашага народа.
Лагічным вынікам Беларусі стаў магутны нацыянальна-вызваленчы рух. Барацьба беларусаў праяўлялася па-рознаму: ад забастовак і дэманстрацый да ўзброеных выступаў. У сітуацыі, якая склалася СССР заявіў, што «бярэ пад сваю абарону жыццё і маёмасць украінскага і беларускага насельніцтва ўсходніх абласцей Польшчы».
17 верасня Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу. У архіўных дакументах зафіксаваны захопленыя настроі большасці мясцовых жыхароў, якія з радасцю сустракалі чырвонаармейцаў як вызваліцеляў з кветкамі, хлебам-соллю. Ваенных дзеянняў паміж польскімі і савецкімі войскамі амаль не было і да 25 верасня тэрыторыя Заходняй Беларусі была ўжо поўнасцю вызвалена.
Адноўленае ў той час адзінства дазволіла беларусам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць дастойнае месца ў міжнароднай супольнасці і стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Усе вышэй пералічаныя факты пацвярджаюць: Дзень народнага адзінства - абсалютна справядліва ўдастоены звання дзяржаўнага свята! Гэты дзень служыць напамінам аб самадастатковасці беларускай нацыі і непахіснасці беларускай дзяржаўнасці, фарміруе пачуццё ўдзелу кожнага грамадзяніна да лёсу краіны і ўмацоўвае згуртаванасць грамадства на шляху пабудовы моцнай, суверэннай і квітнеючай Беларусі!