15 лютага 1989 года завяршыўся вывад ваеннаслужачых абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана. Скончылася афганская вайна.
Больш за 14 тысяч савецкіх воінаў загінулі на чужой зямлі, 6 тысяч памерлі пасля ад ран і хвароб, 311 чалавек прапалі без вестак. Гэта былі найбольшыя страты Савецкай Арміі з часоў Вялікай Айчыннай вайны.
У Рэспубліцы Беларусь прызнанне подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў застаецца нязменным. У цэнтры Мінска, у лукавіне ракі Свіслач, узведзены мемарыял на "Востраве слёз" у памяць аб загінуўшых пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане. Манументы і помнікі воінам-інтэрнацыяналістам устаноўлены ў многіх гарадах і пасёлках Беларусі.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь", 15 лютага ўстаноўлены Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэта дата традыцыйна штогод адзначаецца ў нашай краіне.
У гонар Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у краіне праходзяць урачыста-жалобныя і патрыятычныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, а таксама сустрэчы кіраўніцтва мясцовых выканаўчых органаў улады, работнікаў упраўлення сацыяльнай абароны і аховы здароўя, камунальных і юрыдычных службаў раёнаў з ветэранамі-інтэрнацыяналістамі, членамі сем'яў загінуўшых. і інвалідамі афганскай вайны.
Традыцыйна 15 лютага ветэраны-афганцы збіраюцца разам, каб узгадаць сваю нялёгкую службу, саслужыўцаў-аднапалчан, успомніць баявых таварышаў, якія не вярнуліся з поля бою. Гэты дзень святы для тых, хто ваяваў у Афганістане і членаў сем'яў загінуўшых.
Мы ў вялікім абавязку перад тымі, хто з годнасцю і гонарам, часам коштам свайго жыцця, выконваў свой афіцэрскі і салдацкі абавязак па абароне інтарэсаў Радзімы.
Члены ППО филиала №4 ОАО «Белсвязьстрой» 15 февраля 2024 гола приняли участие в городских мероприятиях Могилева посвященных Дню памяти воинов- интернационалистов
День памяти воинов-интернационалистов —
Тревожит душу, помнят каждый выстрел
Героев, что были в Афганистане,
Мы помнить и ценить не перестанем.
Как страшна память о войне жестокой,
В ней есть печаль, но нет причин и сроков,
И в этот день с глубоким уважением
Мы вспомним тех, кто без страха в сражении
Участвовал, себя в них не жалея,
За мир стоял, за правые идеи,
Мы с гордостью большой их вспоминаем,
За смелость, героизм их прославляем!