ГалоўнаяНавіныНавіны ААТ14 кастрычніка Беларусь святкуе дзень маці

14 кастрычніка Беларусь святкуе дзень маці

У гэтым годзе гэтая дата адзначаецца 25-ы раз. У Дзень маці віншуюць усіх жанчын, якія спазналі радасць мацярынства або рыхтуюцца стаць мамамі. Існуе два меркаванні пра гісторыю дадзенай падзеі. Паводле першага, гэта даніна павагі маці, дзякуючы якім у кожнага з нас ёсць незабыўныя светлыя пачуцці і ўспаміны, а таксама тым, хто мусіць даць першыя ўрокі дабрыні, маральнасці, духоўнасці і чалавекалюбства. Акрамя таго, ёсць версія, што гісторыя гэтага асаблівага дня пачынаецца з праваслаўнага свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Дзень маці адзначаюць у многіх краінах свету, аднак менавіта ў Беларусі ён прымеркаваны да гэтай рэлігійнай урачыстасці.

Ордэнам Маці ў Беларусі ўзнагароджваюцца жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей, прычым пятае дзіця павінна дасягнуць ўзросту аднаго года.

Аказваецца, што мацярынства, а асабліва шматдзетнасць, хоць і абцяжарвае мноствам абавязкаў, але зусім не ставіць крыж на жыцці дарагіх маці. Хутчэй наадварот: дае сілы займацца тым, што важна на самай справе. Пры гэтым менавіта дзеці становяцца для такіх актыўных мам першымі памочнікамі, крыніцай ідэй і спадарожнікамі поспехаў.

У ААТ «Белсувязьбуд» 43 работніка выхоўваюць траіх і больш дзяцей, у тым ліку адна жанчына мае статус шматдзетнай маці, гэта Плечко Вольга Мікалаеўна, работнік філіяла №5.

 У ААТ «Белсувязьбуд» штогод віншуюць жанчын з гэтым святам, аказваючы матэрыяльную дапамогу шматдзетным маці, арганізуючы салодкі стол і канцэртныя праграмы. Першасная прафсаюзная арганізацыя са свайго боку таксама аказвае матэрыяльную дапамогу, арганізоўвае віншаванне жанчын-маці.

Часцяком занадта позна мы заўважаем, што многімі дасягненнямі ў жыцці мы абавязаны маме і яе цёпламу, ненадакучліваму, часам непрыкметнаму ўдзелу. Ніхто не любіць нас так, як мама. А ці часта мы адказваем ёй тым жа? Ці не крыўдзім маму сваёй абыякавасцю? Можа быць, прыйшоў час задумацца і звярнуць увагу на тое, як самааддана і верна дзеці любяць сваіх бацькоў. Дзень маці - добрая нагода выказаць ёй сваю любоў і падзяку.

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.