ГалоўнаяНавіныНавіны ААТ1 кастрычніка - міжнародны дзень пажылых людзей

1 кастрычніка - міжнародны дзень пажылых людзей

1 кастрычніка - дзень дабра і павагі - міжнародны дзень пажылых людзей

Дзень пажылога чалавека прынята адзначаць паўсюдна ў першы дзень другога восеньскага месяца - 1 кастрычніка. У 2019 годзе свет будзе святкаваць 29-ы Дзень пажылога чалавека па ліку.

Дзень пажылога чалавека - гэта добрае і светлае свята, у гэты дзень мы атачаем асаблівай увагай нашых бацькоў, бабуль і дзядуляў. Гэтае свята вельмі важнае, бо яно дазваляе прыцягнуць увагу да шматлікіх праблемаў пажылых людзей, якія існуюць у сучасным грамадстве.

Міжнародны дзень пажылых людзей пачалі адмячаць у ХХ стагоддзі. Генэральная Асамблея ААН у снежні 1990 гада пастанавіла лічыць Міжнародным днём пажылых людзей 1-ае кастрычніка. Спачатку гэтае свята пачалі адзначаць у Еўропе, затым у Амерыцы, а ў канцы 90-х гадоў — і ваўсім свеце. Дзень пажылых людзей адзначаецца з вялікім размахам у скандынаўскіх краінах. Традыцыйна адзначаецца ён у Расеі, Азербайджане, Латвіі, Малдове, Украіне. У Беларусі Дзень пажылых людзей адзначаецца з 1992 года.

Як правіла, пажылымі называюць людзей, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту. У Беларусі гэты ўзрост надыходзіць для жанчын у 58 гадоў, для мужчын у 63 гады. На думку Сусветнай арганізацыі аховы здароўя да "пажылых" ставяцца людзі ва ўзросце 60-80 гадоў.

У Беларусі на пачатак 2018 года пражывалі 2041,1 тыс. пажылых людзей. За апошнія дзесяць гадоў колькасць пажылых людзей у Беларусі павялічылася на 245,5 тыс. чалавек, або на 14%. Жанчын сярод пажылых амаль у два разы больш, чым мужчын. У Беларусі ў агульнай колькасці пажылых людзей, па апошніх дадзеных, жанчыны складаюць 64,4%, мужчыны - 35,6%.

Мы ў неаплатным даўгу перад людзьмі старэйшага пакалення, але ў нашых сілах зрабіць іх жыццё лепш, напоўніць яе цяплом і святлом.

Падзяліцца:
Меню
Обратный звонок

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.