Адміністрацыя Партызанскага раёну г.Мінска сумесна з раённай ветэранскай арганізацыяй стварылі фільм, прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі, - Вуліцы герояў Партызанскага раёна горада-героя Мінска.
Што мы здолелі прыняць ад пакалення нашых бацькоў і дзядоў? ... І што перадаем нашым дзецям і ўнукам? ... Гэта іх Вялікая Перамога ... якая стала нашай!
Фільм распавядае аб 6 вуліцах Герояў Савецкага Саюза - мірнае жыццё сёння і ўспаміны подзвігу герояў, імёнамі якіх названы вуліцы Партызанскага раёна, пяці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны - якія жывуць цяпер, кожны са сваім лёсам, гісторыяй.
У фільме злучаныя:
- 4 пакалення,
- 3 дыктара - дзяўчынкі, вучаніцы гімназіі №7 г. Мінска,
- 2 музыканта - хлопчыкі, вучні школ Партызанскага раёна,
- 1 адзіны герой СССР, які жыве цяпер Партызанскім раёне.
Фільм зняты ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі па замове Партызанскай раённай арганізацыі ветэранаў г. Мінска Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў пры падтрымцы Адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска відэастудыі «Зінар».