Па ўсіх пытаннях прадстаўнікі СМІ могуць звяртацца па тэлефоне:
+375 (17) 319-25-32 да начальніка вытворчай лабараторыі Крэтава Аляксандра Іванавіча
Запыты СМІ накіроўваць на факс: +375 (17) 258-29-01
ці е-mail: oaobss@bss.by
ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ Запытаў СМІ І АКРЭДЫТАЦЫЯ СМІ
1. Прадстаўнікі СМІ, якія жадаюць атрымаць афіцыйную інфармацыю па пытаннях, аднесеных да дзейнасці ААТ "Белсувязьбуд",
а таксама дазвол на публікацыю афіцыйных інтэрв'ю і артыкулаў, запісы тэле- і радыёперадач з удзелам
службовых асоб ААТ "Белсувязьбуд", правядзенне кіна-, фотаздымкаў, накіроўваюць пісьмовы запыт на імя генеральнага дырэктара.
2. Запыты афармляюцца на афіцыйным бланку рэдакцыі за подпісам галоўнага рэдактара.
У запыце ўказваюцца:
- асноўная тэма (прадмет запыту);
- прыкладны спіс пытанняў;
- кантактныя дадзеныя рэдакцыі і журналіста;
- кароткія звесткі аб СМІ (фактычны адрас рэдакцыі з паштовым індэксам, тэлефон, форма перыядычнага распаўсюджвання, тэматыка і (або) спецыялізацыя, перыядычнасць выпуску, тэрыторыя распаўсюджвання);
- аб'екты, якія падлягаюць здымкам;
- агульны сцэнар правядзення здымкаў.
У выпадку планаванага інтэрв'ю таксама паведамляецца аб прапанаваных даце, часе і месцы яго правядзення.
3. Акрэдытацыя журналістаў СМІ пры ААТ "Белсувязьбуд" не ажыццяўляецца.
4. Запыт ад галіновага выдання - часопіса "Веснiк сувязi" можа ажыццяўляцца ў спрошчаным парадку.
Падзяліцца: